Пясчаная бура

Пясчаная бура, пылавая бура[1] — бура, якая падымае аблокі пяску або пылу перад сабой[2].

Пясчаная завіруха ў раёне Застружжа, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь. Красавік 2020 года.

Прычыны пясчаных бурПравіць

Пясчаныя буры (завірухі) узнікаць у тым ліку праз выкарастанне вялікіх плошчаў зямлі пад інтэнсіўную сельскую гаспадарку, уключна з:

  • асушэннем балот,
  • вырубаннем лясоў,
  • штогадовай запашкай,
  • выпасам скаціны і г.д.

Як вынік глебы становіцца ўразлівымі ад вятроў (ветравая эрозія).[3]

Для гародаў гэта таксама справядліва, там павышаецца колькасць пылу праз нізкі ўзровень азялянення і скашвання травы пад нуль.

Пясчаныя буры правакуюцца засухамі і прыводзяць да апустыньвання. Працэс просты, меней даджоў -- меней раслін, якія звязваюць глебу каранямі. Пры нізкай вільготнасці глеба хутэй драбніцца на часцінкі і яны выдуваюцца.

Ветраная эрозіяПравіць

Ветраная эрозія -- асноўная прычына пясчаных бураў і небяспечна для:

  • сельскай гаспадаркі -- знішчае ўрадлівую верхнюю частку глебы і арганічныя кампаненты, таксама глебы могуць засольвацца з-за ветраных бур.
  • глеб -- можа мяняць хімічны склад, удзейнічаюць гэтым жывёл і расліны, таксама выціскаюць іх са звычайнага біяцэноза.
  • забудовы -- можа быць занесена пяском і такім чынам пашкоджаны або разбураны.
  • эканамічнай актыўнасці -- пясчаныя буры перашкаджаюць камерцыйнай актыўнасці, вымушаюць ачышчаць і мыць тэрыторыю.[4]

Уздзеянне на здароўе чалавекаПравіць

Найбольшае ўздзеянне пыл аказвае на дзяцей, старых і тых, хто мае хваробы лёгкіх і дыхальных шляхоў (напрыклад, астму). Дактары раяць звяртацца пры праяўленні любых сімптомаў рэсператарных захворванняў: казытанне носа, горла, глоткі, дыхальных шляхоў.[3][4]

Пясчаныя буры ў БеларусіПравіць

  • 11 чэрвеня, 2020, Мінск, раён старога аэрадрома.[5]
  • красавік, 2020, буры здарыліся ў Лоеўскім, Хойніцкім, Брагінскім, Рэчыцкім і іншых раёнах Гомельскага Палесся.[6]
  • 16 красавіка 2020 года, Гомель[7].
  • 13 красавіка 2020 года, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць[8].
  • 30 мая 2018 года, Лідскі раён, Гродзенская вобласць[9].

Зноскі