Пятро (Лаза)
Пятро Лаза (нар. {ДН|3|6|1976}}, в. Калодэнці, Кам’янка-Бузькі раён Львоўская вобласць Украіна) — біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Пятро | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Ukrainian Catholic Eparchy of Sokal – Zhovkva[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Panium[d] | ||||||
Папярэднік | Atanáz Orosz[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
3 чэрвеня 1979 (45 гадоў) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1997 годзе ўступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (айцы рэдэмптарысты), у якой у 2003 годзе прынёс вечныя манаскія абяцанні.
Святарскую фармацыю распачаў у семінарыі айцоў рэдэмптарыстаў у Львове (1998—2001), а завяршыў тэалагічную адукацыю ва ўніверсітэце Інсбрука (Аўстрыя), дзе вучыўся ў 2001—2009 гадах.
Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 26 жніўня 2008 года, пасля чаго нёс душпастырскае служэнне ў якасці вікарыя ў Вінніцы, а потым — у Гняздычаве-Кахавіне, дзе быў адміністратарам парафіі.
З 2011 года па 2014 год быў правінцыйным радцам Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
З 2014 года служыў адміністратарам парафіі Святых Пятра і Паўла ў Чарнігаве, а таксама капеланам у дзвюх мясцовых вязніцах.
12 красавіка ў Ватыкане папа Францішак зацвердзіў кананічнае абранне Сінодам Епіскапаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы святара Пятра Лазы дапаможным епіскапам Сакальска-Жоўкаўскай епархіі, менаваўшы яго тытулярным епіскапам Панійскім (Panitanus)[1].