Пячора Руфіньяк
Руфіньяк (фр.: Rouffignac) — пячора з палеалітычным жывапісам. Францыя, Дардонь.
Руфіньяк | |
---|---|
фр.: Rouffignac | |
Каардынаты: 45°00′31,70″ пн. ш. 0°59′15,50″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Дардонь |
Даўжыня | 10 км м |
Год адкрыцця | 1575 |
Змяшчаючыя пароды | Вапняк і крэмень |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Вельмі моцна разгалінаваная пячора. Агульная працягласць у трох узроўнях каля 10 км. Жывапіс находзіцца на верхнім паверсе, агульная даўжыня якога каля 7 км. Пячора вядомая вельмі даўно, жывапіс — таксама, але да 1956 былі сумненні ў яго старажытнасці. Улетку 1956 Р. Рабер і Ж.-Л. Нуж’е знайшлі тут малюнкі мамантаў, якія сведчаць аб іх палеалітычным узросце. У пячоры працавалі А. Брэйль, Ж.-Л. Нуж’е, А. Леруа-Гуран і інш. Абсалютных датыровак няма.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |