Пячора Шульган-Таш

Шульга́н-Таш, Ка́пава пячора — карставая пячора ў Бурзянскім раёне, Башкартастан, Расія. Знаходзіцца ў запаведніку «Шульган-Таш», на правым беразе р. Белай, за 200 км на паўднёвы ўсход ад Уфы. Шырока вядомая дзякуючы знойдзенаму ў ёй палеалітычныму жывапісу, узрост якога ацэньваецца ў 16 тысяч гадоў.

Шульган-Таш
башк.: Шүлгәнташ
Уваход у пячору
Каардынаты: 53°01′33″ пн. ш. 57°02′18″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Шульган-Таш
Глыбіня 165 м
Даўжыня 3045[1] м
Аб'ём 180 510 м³
Тып карставая
Змяшчаючыя пароды вапняк
Катэгорыя складанасці
Сайт [Пещера Шульган-Таш (руск.)(недаступная спасылка). www.shulgan-tash.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана 18 ліпеня 2022. Пещера Шульган-Таш (руск.)(недаступная спасылка). www.shulgan-tash.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана 18 ліпеня 2022.]
Шульган-Таш (Расія)
Шульган-Таш
Шульган-Таш

Пячора ўяўляе сабой слабаразгалінаваную трохпавярховую спелеасістэму працягласцю каля 3 км з вертыкальнай амплітудай 165 м (з улікам сіфонных падводных поласцей) з вялікімі заламі, галерэямі, падземнымі азёрамі і ракой. З трох гіпсаметрычных узроўняў ніжні займае рака Падземны Шульган, якая і ўтварыла гэтую пячору.

Малюнкі з пячоры

Наскальныя малюнкі былі адкрыты заолагам запаведніка А. В. Руміным у 1959 г. У 1960—1964 гг. жывапіс вывучаўся О. Н. Бадэрам. З пачатку 1980-х гадоў даследаванні працягваюцца В. Е. Шчалінскім з супрацоўнікамі. Агульная працягласць усіх даследаваных хадоў пячоры ў двух ярусах — каля 2 км. Каля 40 малюнкаў мамантаў, насарога, коней, бізона і розных знакаў, зробленых чырвона-бурай охрай. У пячоры вядуцца раскопкі, пры якіх выяўленыя камякі охры і вапняковая камлыга з малюнкам, якая адвалілася ад сцяны. Радыевугляродная дата пласта — 14680±150.

Пячора ўваходзіць у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расіі.

Зноскі

  1. Соколов Ю. В. Перечень подземных полостей Республики Башкортостан длиннее 50м (руск.). Сайт Уфимского спелеоклуба им. В. Нассонова. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 6 снежня 2019.

Спасылкі правіць