Пётр Іванавіч Саламуха

Пётр Іванавіч Саламуха (нар. 16 ліпеня 1942, в. Лэўкіўка Старакасцянтыніўскага раёна Хмяльніцкай вобласці Украінскай ССР) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2000).

Пётр Іванавіч Саламуха
Нараджэнне 16 ліпеня 1942(1942-07-16) (81 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Сібірскі тэхналагічны інстытут, інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаў слесарам Астрапольскай і Стараканстанцінаўскай рамонтна-тэхнічных станцый ва Украінскай ССР. Працаваў слесарам-мантажнікам Хабараўскага мантажнага ўпраўлення ў горадзе Амурску, майстрам Камсамольскага мантажнага ўпраўлення ў горадзе Камсамольск-на-Амуры, намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам Наваполацкага мантажнага ўпраўлення «Нафтазаводмантаж» Віцебскай вобласці, дырэктарам Наваполацкага спецыялізаванага прадпрыемства «Нафтазаводмантаж», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтазаводмантаж».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка[2].

Зноскі