Пётр Абросімаў — разьбяр па дрэве і цясляр канца XVII ст. (Гл. таксама: беларуская рэзь).

Пётр Абросімаў

Магчыма, вывезены з усходніх зямель ВКЛ ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). Прылічаны да Палаты разьбярных і сталярных спраў Маскоўскага Крамля. У 1680 г. пераведзены ў Аляксандраву Слабаду, на цароў «новы пацешны двор». У 1682—1683 г. кіраваў арцеллю беларускіх разьбяроў, якая разам з арцеллю К. Міхайлава вырабляла разныя іканастасы для Новадзявочага і Данскога манастыроў у Маскве. У 1683 г. «разам са таварышы» вырабляў крэслы, ківоты, шуфляды ў харомы царыцы і вялікай княгіні Марфы Мацвееўны, ківоты да абраза «Успенне Прасвятой Багародзіцы» у харомы вялікай княгіні Кацярыны Аляксееўны. З 1684 г. вырабляў шкатулкі і падносныя сталы. У 1686 г. удзельнічаў у стварэнні разнога іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Яніцкая, М. Абросімаў Пётр / Мая Яніцкая // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 1: А — К. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 198.