Пётр Андрэевіч Горскі
беларускі ўрач
Пётр Андрэевіч Горскі (10 чэрвеня 1874, в. Валок, Харкаўская губерня — ?) — беларускі ўрач. Доктар медыцыны (1910)[1].
Пётр Андрэевіч Горскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Месца смерці |
|
Дзеці | Андрэй Пятровіч Горскі[d] |
Род дзейнасці | урач, гігіеніст, ваенны ўрач |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар |
Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу ў 1898 годзе[1].
Працаваў ваенным урачом у Бабруйску.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаваў санітарны стан Бабруйска, фізічнае развіццё, здароўе насельніцтва Бабруйскага павета. Сфармуляваў прапановы аб паляпшэнні санітарнага стану, развіцця медыцынскай дапамогі і ўвядзенні санітарнага надзору ў Бабруйску[1].
Асобныя працы
правіць- К характеристике физического развития населения Бобруйского уезда Минской губернии. По данным призывных списков воинского присутствия за 1874—1899 гг.: дис. … д-ра медицины / П. А. Горский; [Имп. Воен.-мед. акад.]. — СПб., 1910. — 145 с.: табл.
Сям’я
правіцьСын Пятра Горскага, Андрэй Пятровіч Горскі , стаў вядомым расійскім мастаком.