Пётр Мяленцьевіч Казановіч (каля 1610 — да 12 лістапада 1683) — адзін з кіраўнікоў магілёўскага паўстання 1661 года, каралеўскі сакратар, войт магілёўскі.

Пётр Казановіч
Петръ Мелентіевичъ Казановичъ
Дата нараджэння каля 1610
Дата смерці не раней за 12 лістапада 1683
Дзеці Фёдар Казановіч
Грамадзянства
Пасада войт
Бітвы/войны

Біяграфія правіць

З роду Казановічаў гербу "Гржымала", унук Яраша, сын Мяленція.

У жніўні 1655 года пайшоў на канфлікт з маскоўскім ваяводам, які дакладваў цару, што магілёўцы «хотят выбрать без государева указа войта и бурмистров и райцев и лавников». Новы склад магістрата быў абраны 11 верасня 1655 года. Пётр Казановіч атрымаў пасаду войта. Магілёўцы паслалі дэпутацыі да цара і дамагліся зацвярджэння пажаданых кандыдатур[1].

У 1661 годзе Казановіч прыняў удзел у паўстанні, якое пачалося з-за рабаўніцтва на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. Па папярэдняй дамоўленасці з магістратам, мяшчане пачалі наўмысна гучна крычаць, на такі крык з воклічам «Пара! Пара!» бурмістр Іосіф Івановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы крыўдзіцеляў. Зазваніў брацкі звон, які таксама быў сігналам да пачатку паўстання. Дапамагалі мяшчанам вызваленыя імі ваеннапалонныя[2]. Маскоўскі гарнізон амаль цалкам быў вынішчаны, выратаваліся толькі некалькі чалавек, якія дабеглі да Рослава і паведамілі, што «могилевские мещане… изменили… ратных людей в Могилеве всех порубили»[3]. У палон узялі ваяводаў С. С. Гарчакова, М. А. Палуэктава, стралецкага галаву С. І. Чэкіна і іншых афіцэраў. Пётр Казановіч узначаліў пасольства, якое даставіла палонных на сейм у Варшаву. За актыўны ўдзел у паўстанні атрымаў урад каралеўскага сакратара[4].

12 лістапада 1683 складзены інвентар маёмасці нябожчыка Пятра Казановіча[5].

Сям’я правіць

У шлюбе з Мар’янай Лапіцкай меў сыноў Івана, Фёдара і Рамана.

Зноскі

  1. Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России. Т. 14. 1654—1655 (Дополнение к Т. 3). СПб., 1889.
  2. Полное собрание русских летописей. Т.35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. М., Наука. 1980. — С. 306
  3. Акты Московского государства, изданные Императорскою Академиею наук / Под ред. Н. А. Попова, Д. Я. Самоквасова. Т. 3. — СПб., 1901. — С. 324
  4. Беларускі архіў. Т. 1. Матэрыялы i дакументы да гiсторыi Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы (XVI—XVII ст.) / Склад. З. Даўгяла. — Мінск : Інстытут беларускай культуры, 1927. — 268 с.
  5. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. — Вып. 10: [Приходо-расходная книга г. Могилева за 1695 г.; Акты, извлеченные из книг Могилевского магистрата за 1646―1706 гг.], 1879. — 544, VIII с.

Літаратура правіць

  • Статкевіч-Чабаганаў А. Старажытны род Казановічаў: Пётр Мяленцьевіч, унук Яраша, войт Магілёўскі // Роднае слова. — 2013. — № 4. — С. 73-75.