Іосіф Пара

магілёўскі бурмістр

Іосіф Івановіч-Пара (каля 1620 — пасля 7 красавіка 1663) — адзін з кіраўнікоў Магілёўскага паўстання 1661 года, бурмістр месца Магілёўскага.

Іосіф Пара
Іосифъ Ивановичъ, Осипъ Пара, Joseph Jwanowicz Pora
Дата нараджэння каля 1620
Дата смерці не раней за 7 красавіка 1663
Пасада бурмістр

БіяграфіяПравіць

Мянушку Пара атрымаў у дзяцінстве, бо «калі ён вучыўся і хадзіў у школу, то вяртаўся адтуль не хутка, і астатнія дамачадцы, калі нехта ўзгадваў пра абед, адказвалі заўжды, што яшчэ няма студэнта, то яшчэ не пара; а калі той вяртаўся, крычалі: вунь “пара” ідзе; то бок пара есці даваць»[1].

У жніўні 1655 выступіў адным з ініцыятараў канфлікту з маскоўскім ваяводам, які дакладваў цару, што магілёўцы «хотят выбрать без государева указа войта и бурмистров и райцев и лавников». Новы склад магістрата быў абраны 11 верасня 1655. Іосіф Пара атрымаў пасаду райцы. Магілёўцы паслалі дэпутацыі да цара і дамагліся зацвярджэння пажаданых кандыдатур[2].

11 лютага 1661 узначаліў паўстанне, якое пачалося з-за рабаўніцтва і знявагі на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. З воклічам «Пара! Пара!» Іосіф Івановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы крыўдзіцеляў. Зазваніў ратушны звон, які таксама быў сігналам да пачатку паўстання. На дапамогу мяшчанам прыйшлі выпушчаныя імі ваеннапалонныя. Маскоўскі гарнізон (ад 960 да 7000 чалавек паводле розных крыніц[3][4]) амаль цалкам быў вынішчаны, выратаваліся толькі некалькі чалавек, якія, дабегшы да Рослава, паведамілі, што «могилевские мещане… изменили… ратных людей в Могилеве всех порубили»[5]. У палон узялі ваявод С.С. Гарчакова, М.А. Палуэктава, стралецкага галаву С.І. Чэкіна і іншых афіцэраў. Іосіф Пара ўваходзіў у склад пасольства, якое даставіла палонных на сейм у Варшаву[6]. За актыўны ўдзел у паўстанні атрымаў ад караля шляхецтва[7].

Апошні раз згадваецца ў справе паміж цэхам кушняроў і краўцоў 7 красавіка 1663[8].

У мастацкай літаратурыПравіць

Зноскі

  1. Лісоўскі, А.Д. Магілёў у падарожных нататках і ўспамінах гасцей горада. 1678-1918. Гомель: Барк, 2017.
  2. Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России. Т. 14. 1654—1655 (Дополнение к Т. 3). СПб., 1889
  3. Путешествіе въ Московію барона Августина Майерберга и Горація Вильгельма Кальвуччи, пословъ Августѣйшега Римскаго Императора Леопольда къ Царю и Великому Князю Алексѣю Михайловичу въ 1661 году, описанное самимъ барономъ Майербергомъ. М., 1874.
  4. Живописная Россия — отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Т.3. — М. — СПб.:Тов. М. О. Вольф, 1882.
  5. Акты Московского государства, изданные Императорскою Академиею наук / Под ред. Н. А. опова, Д. Я. Самоквасова. Т. 3. — СПб., 1901. — С. 324
  6. Полное собрание русских летописей. Т.35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и автор предисл. Н.Н. Улащик. М., Наука. 1980. — С. 306
  7. Беларускі архіў. Т. 1. Матэрыялы i дакументы да гiсторыi Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы (XVI—XVII ст.) / Склад. З. Даўгяла. — Мінск: Інстытут беларускай культуры, 1927. — 268 с.
  8. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. — Вып. 10: [Приходо-расходная книга г. Могилева за 1695 г.; Акты, извлеченные из книг Могилевского магистрата за 1646―1706 гг.], 1879. — 544, VIII с.