Піксель
(Пасля перасылкі з Піксел)
Пі́ксель (en:pixel, скар. ад en:picture's element, элемент выявы) — найдрабнейшая адзінка лічбавай выявы ў растравай графіцы.
Кожны піксель выявы — аб'ект, які характарызуецца пэўным колерам або градацыяй шэрага колеру. Адзін піксель можа захоўваць інфармацыю толькі пра адзін колер, што і асацыюецца з ім.
Таксама піксель — гэта найменшая адзінка выявы, якая атрымоўваецца з дапамогай графічных сістэм вываду інфармацыі (камп'ютарныя маніторы, прынтары і г. д.). У сучасных графічных сістэмах часцей за ўсё мае квадратную форму. Ад колькасці пікселяў залежыць дэталёвасць выявы.