Пітэр Джон Мэё
Пітэр Джон Мэё (Peter John Mayo; 16 лютага 1944, Лондан — 2004) — англійскі мовазнавец-славіст. Доктар філалогіі (1982).
Пітэр Джон Мэё | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лютага 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2004 |
Род дзейнасці | мовазнавец, славіст |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Бірмінгемскі ўніверсітэт (1966). У 1969—97 выкладчык Шэфілдскага ўніверсітэта, з 1998 — універсітэта г. Эксетэр. Член Брытанскай універсітэцкай асацыяцыі славістаў (у 1978—80 г. яе сакратар), а таксама Асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы. Член Англа-беларускага таварыства.
Даследаваў лексікаграфію, марфалогію і сінтаксіс беларускай і рускай моў. Аўтар «Граматыкі беларускай мовы» (A Grammar of Byelorussian. — Sheffield, 1976), раздзела «Беларуская мова» ў калектыўнай манаграфіі «Славянскія мовы» (The Slavonic Languages. — London,1993), шматлікіх артыкулаў па беларускай і славяназнаўчай тэматыцы. Аўтар рэцэнзій на беларускія мовазнаўчыя даследаванні, падручнікі, слоўнікі. У 1979—88 рэдактар «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), з 1989 — славянскага аддзела рэфератыўнага бібліяграфічнага даведніка «Modern Languages Studies» («Сучасныя лінгвістычныя даследаванні»). Займаўся падрыхтоўкай англа-беларускага слоўніка, варыянт якога выйшаў у Мінску ў 1995 г. як «Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік». Вялікая картатэка Пітэра Мэё, рыхтаваная для слоўніка з дапамогай беларускага пасольства ў Лондане, была перададзена ў Мінску.
Зноскі
Літаратура
правіць- Англійска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary / Т.М. Суша [і інш.]. – Мінск : Вышэйшая школа, 2013. – 765 c.
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
- Суша Т., Мэё // БЭ у 18 т. Т. 11. — Мн., 2000.