The Journal of Belarusian Studies
The Journal of Belarusian Studies («Джорнал ов беларусіан стадыз», «Часопіс беларускіх даследаванняў», раней вядомы як The Journal of Byelorussian Studies) — часопіс, які выдаецца Brill у супрацы з Цэнтрам Астрагорскага[2]. Выдаваўся ў 1965-88 у Лондане на англійскай мове 1 раз у год. Адноўлены ў 2013.
The Journal of Belarusian Studies | |
---|---|
Арыгінальная назва |
англ.: Journal of Byelorussian studies[1] |
Тып | часопіс і навуковы часопіс[d] |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Яраслаў Крывой[d] |
Заснавана | 1965 і 2013 |
Спыненне публікацый | 1988 |
Мова | англійская[1] |
Галоўны офіс | |
Тыраж | |
ISSN | 2052-6512 і 0075-4161 |
Вэб-сайт | belarusjournal.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэдактары Арнольд Мак-Мілін (1965—71), Джым Дынглі (1972—79), Пітэр Джон Мэё (1980—88), Яраслаў Крывой (з 2013).
Распаўсюджваўся ва ўніверсітэцкія і грамадскія бібліятэкі, навуковыя ўстановы, суполкі, таварыствы ў Англіі, ЗША, Канадзе, Ізраілі, Германіі, Польшчы і іншых краінах Усходняй Еўропы, а таксама на Беларусі (да пач. 1990-х г. знаходзіўся ў спецсховах). Дасылаўся індывідуальным падпісчыкам.
Друкаваў працы беларускіх даследчыкаў на эміграцыі і замежных вучоных па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, беларускай культуры, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і інш. Публікацыі часопіса вызначаюцца грунтоўнай крыніцазнаўчай базай, выкарыстаннем шматлікіх дакументаў па гісторыі Беларусі з архіваў і бібліятэк на Захадзе, даследаванняў, зробленых на Беларусі. У 1972—79 друкаваў «выбраную беларускую бібліяграфію» (складальнік Аляксандр Надсан) публікацый пра Беларусь замежных аўтараў і даследчыкаў на Беларусі, навуковыя працы інстытутаў гісторыі, літаратуры і мовазнаўства АН Беларусі. У раздзеле «Беларуская хроніка» (да 1980) асвятляў міжнародную дзейнасць Беларусі ў ААН, ЮНЕСКА, Міжнароднай арганізацыі працы, эканамічнае, рэлігійнае і грамадска-палітычнае жыццё беларускай дыяспары.
Да 1988 выйшаў 21 нумар у 6 тамах, у т.л. 2 здвоеныя. З 2013 выдаецца штогадова.
Часопіс індэксуецца вядучымі навуковымі базамі дадзеных, улючаючы SCOPUS, EBSCO, ERIH PLUS, Elsevier, Google Scholar.
Зноскі
- ↑ а б в The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0075-4161
- ↑ Цэнтр Астрагорскага
Літаратура
правіць- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
- Языковіч Л. «Джорнал ов беларашн стадыз» // БЭ у 18 т. Т. 6. — Мн., 1998.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка Архівавана 18 лістапада 2012. (англ.)
- Старонка выдаўца
- The Journal Of Belarusian Studies: Between Belarus And The West Архівавана 22 чэрвеня 2013.