Цэнтр Астрагорскага

Цэнтр Астрагорскага, раней вядомы як Цэнтр пераходных даследаванняў — прыватны некамерцыйны аналітычны цэнтр, які праводзіць даследаванні і арганізуе дыскусіі на тэму палітычных і эканамічных пераўтварэн­няў у Беларусі і краінах былога СССР. Аналітыкі Цэнтра Астрагорскага часта выступаюць каментатарамі беларускіх падзей у беларускіх і замежных СМІ.

Цэнтр Астрагорскага
Месцазнаходжанне Мінск, Лондан
Тып арганізацыі аналітычны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання 2011
ostrogorski.org

Цэнтр Астрагорскага заснаваны ў 2011 годзе і зарэгістраваны ў Вялікабрытаніі. Аналітыкі цэнтру працуюць у Мінску, Лондане, Берліне, Вашынгтоне і Варшаве. Цэнтр Астрагорскага не афіліяваны з палітычнымі арганізацыямі, яго праекты у розны час падтрывлівалі урад Нарвегіі, USAID, Mott Foundation, і іншыя донары, а таксама прыватныя ахвярадаўцы. У 2015 годзе у рэйтынгу беларускіх аналітычных інстытутаў Цэнтр Астрагорскага заняў сёмае месца агулам і другое месца па інфармацыйным ахопу[1].

У 2014 годзе[2] Цэнтр атрымаў імя Майсея Астрагорскага — беларускага палітолага, палітыка і гісторыка, які зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне прававых і палітычных сістэм пераходнага перыяду ад аўтакратыі да дэмакратыі.

Праекты

правіць
  • Belarus Digest (belarusdigest.com), прадстаўляе незалежны аналіз звязаных з Беларуссю падзей, напісаны беларусамі адмыслова для англамоўных чытачоў.
  • «Журнал Беларускіх Даследаванняў» (belarusjournal.com), выдаецца па-беларуску і па-англійску, Журнал з’яўляецца адзіным англамоўным рэцэнзаваным перыядычным выданнем беларускіх даследаванняў.
  • Belarus Profile (belarusprofile.com), дырэкторыя ўплывовых асоб Беларусі.
  • Арбітражны Форум СНД (cisarbitration.com), сумесны праект навукоўцаў і практыкаў з ухілам на вырашэнне спрэчак з удзелам краін былога Савецкага Саюзу.
  • Belarus Policy (belaruspolicy.com) — база дадзеных, якая ўтрымлівае больш за 250 даследаванняў у сферы замежнай палітыкі, кіравання, эканомікі, бяспекі і грамадства.

Каманда

правіць
  • Яраслаў Крывой — заснавальнік і кіраўнік
  • Рыгор Астапеня — дырэктар па развіцці
  • Ігар Губарэвіч — старшы аналітык
  • Вадзім Смок — аналітык і каардынатар праектаў
  • Паўла Бароўска — аналітык
  • Вольга Чарныш — аналітык
  • Сяргей Богдан — асацыяваны аналітык
  • Дэвін Эклз — асацыяваны аналітык
  • Арцём Шрайбман — асацыяваны аналітык.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць