РАК «Берсерк» — рабатызаваны агнявы комплекс, распрацаваны ў Беларусі ў 2018 годзе. Баявая машына абсталявана спаранымі чатырохствольнымі авіяцыйнымі хуткастрэльнымі кулямётамі ГШГ-7,62 і прызначана для знішчэння малапамерных беспілотных лятальных апаратаў і жывой сілы праціўніка[1]. Упершыню шырокай публіцы «Берсерк» быў прадстаўлены на парадзе войск Мінскага гарнізона 3 ліпеня 2019 года да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь[2]. Дэманстраваўся баявы робат і падчас 9-й Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019, якая прайшла ў Мінску[3][4]. 9 мая 2020 года рабатызаваны агнявы комплекс быў прадэманстраваны на парадзе ў Мінску ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне[5].

РАК «Берсерк»

Шасі правіць

Распрацоўваючы шасі для «Берсерка», канструктары спыніліся на гусенічным варыянце. Прычына ў тым, што машына павінна быць устойлівай пры стральбе, таму як у кулямётаў ГШГ-7,62 дастаткова моцная аддача. Сама канструкцыя шасі была прынята ў суадносінах 1:3 (вышыня да шырыні). Менавіта гэты варыянт, разам з нізкім цэнтрам цяжару забяспечваў максімальную ўстойлівасць пры стральбе. Акрамя таго, дзякуючы развязаным перадачам, як у танка Т-90, баявы робат можа круціць гусеніцу ў розныя напрамкі і фактычна разгортвацца на месцы. Машына валодае нізкім удзельным ціскам на грунт і таму валодае высокай праходнасцю[6].

Па сваёй кампаноўцы, рухомая платформа складаецца з гусенічнай шасі, сістэмы электразабеспячэння, модуля агляднага тэлевізійнага, модуля арыентацыі, пазіцыянавання і кіравання. Шасі абсталявана гібрыднай сілавой устаноўкай — электрагенератарамі і звычайным бензінавым рухавіком, які пераважна выкарыстоўваецца для падзарадкі акумулятараў. Такая кампаноўка дазваляе баявой машыне не толькі бясшумна працаваць, але і за кошт нізкага цеплаадлучэння акумулятарных батарэй робіць «Берсерк» практычна нябачным для цеплавізараў[7].

На шасі змантаваны 6 блокаў (па 3 з кожнага боку), дымавых гранат Сістэма 902 «Туча».

Узбраенне правіць

Баявая платформа абсталявана спаранымі чатырохствольнымі авіяцыйнымі кулямётамі ГШГ-7,62. Зброя распрацавана АТ Канструктарскае бюро прыборабудавання імя А. Г. Шіпунова і валодае высокай хуткастрэльнасцю — да 6000 стрэлаў у хвіліну. Эфектыўная далёкасць стральбы складае каля 600 метраў, а максімальная — да 1000 метраў.

Дзякуючы замене сістэмы кручэння ствалоў з газавай на электрычную, кулямёты «Берсерка» здольны забяспечыць тэмп стральбы ад 400 да 6000 стрэлаў у хвіліну. У зброю выкарыстоўваюцца патрон 7,62×54R.

Кіраванне правіць

З мэтай рэалізацыі канцэпцыі інфарматызацыі зброі, дзе кожная адзінка тэхнікі або баец — гэта інфармацыйны вузел у аўтаматызаванай сістэме кіравання, баявы робат інтэграваны ў АСК «Альянс»[8].

Напрыклад, усталявалі інтэлектуальны прыцэл на зброю або апранулі на салдата кардыёметр і сістэму жыццёвых паказчыкаў, значыць, атрымалі яшчэ адну крыніцу інфармацыі. Як вынік — камандзір не толькі бачыць абстаноўку на поле бою ў рэжыме рэальнага часу, але і ведае аб стане таго ці іншага байца.

Баявы робат мае памехаабаронены радыёперадавальнік, як для сігналаў тэлеметрыі, так і для перадачы відэасігналу высокай выразнасці. Радыус устойлівага кіравання РАК складае — у горадзе каля 2 кіламетраў, а на адкрытай мясцовасці — больш за 5 кіламетраў.

Сістэма навядзення правіць

На РАК устаноўлена чатырохканальная з шырокім і вузкім палямі гледжання оптыка-электронная станцыя «Чыж» беларускай распрацоўкі. Пры дапамозе відэа- і цеплавізійнага каналаў з шырокім полем зроку забяспечваецца пошук мэты, а з вузкім зрокам — забяспечваецца захоп і суправаджэнне знойдзенага аб’екта.

Далёкасць выяўлення мэты, тыпу верталёт, складае каля 10 км, а малапамернага беспілотніка самалётнага або верталётнага тыпаў — да 2 км.

Па сваіх тэхнічных характарыстыках цеплавізійны модуль мае дазвол матрыцы 640х480 пікселяў, тэлевізійны модуль — 1600х1200 пікселяў, тэлевізійны (аглядны) модуль — 2330х1750 пікселяў.

Зноскі

  1. Сайт Государственного военно-промышленного комитета Республики Беларусь. «Белорусы создали уничтожителя дронов» Архівавана 7 кастрычніка 2020.
  2. Сайт Министерства обороны Республики Беларусь. «На международной выставке вооружений и военной техники MILEX-2019 будет представлен роботизированный огневой комплекс «Берсерк» Архівавана 29 лістапада 2020.
  3. Сайт Государственного военно-промышленного комитета Республики Беларусь «НОВИНКИ MILEX-2019» Архівавана 28 лістапада 2020.
  4. Сайт Государственного военно-промышленного комплекса. В Минске на международной выставке вооружений и военной техники «MILEX–2019» будет представлен универсальный солдат – роботизированный огневой комплекс «Берсерк» Архівавана 7 кастрычніка 2020.
  5. Парад на День Победы в Минске 9 Мая 2020. ПОЛНАЯ ВЕРСИЯ. FULL HD (youtube.com)
  6. Журнал «ВПК. Беларусь» № 4, 2018. «Берсерк» совершенная машина на поле боя". Стр. 26-29 Архівавана 7 кастрычніка 2020.
  7. Сайт onliner.by «Белорусская Boston Dynamics» разработала боевого робота для борьбы с дронами"
  8. Сайт bsvt.by «В ходе учений АСУ „Альянс“ проверили на устойчивость к средствам РЭБ»(недаступная спасылка)