7,62×54 мм R (7,62×53R; 7,62×54; 7,62×54R; ад англ.: rimmed — рантавы, з абадком) — унітарны вінтовачны патрон з гільзай з выступаючай закраінай памерам 7,62 × 53,72 мм, агульнай максімальнай даўжынёй патрона 77,16 мм, дыяметрам кулі 7,92 мм і дульнай энергіяй каля 3500 Дж.

7,62 × 54 мм R
76254Rvariety.jpg
Розныя патроны 7,62×54 мм R
Тып зброі, які выкарыстоўвае патрон: вінтоўкі, кулямёты
Гісторыя службы:
Час эксплуатацыі: 1891 — цяперашні час
Войны і канфлікты: Першая сусветная война, Другая сусветная война, Зімовая война, практычна ўсе ўзброеныя канфлікты ва Усходнім паўшар’і пасля Другой сусветнай вайна і па цяперашні час
Гісторыя вытворчасці:
Час стварэння: 1890
Гады вытворчасці: 1891 — цяперашні час
Варыянты: гл. наменклатуру патронаў
Характарыстыкі:
Даўжыня патрона, мм: 77,16 max
Сапраўдны калібр кулі, мм: 7,92 -0,05
Маса кулі, г: ад 9,0…9,2 (пуля БЗТ) да 13,6…13,75 (абр. 1891 г.)
Даўжыня гільзы, мм: 53,72
Дыяметр шыі гільзы, мм: 8,53
Дыяметр пляча гільзы, мм: 11,61
Дыяметр дульца гільзы, мм: 8,53
Дыяметр заснаванні гільзы, мм: 12,37
Дыяметр фланца гільзы, мм: 14,48
Маса парахавога зарада, г: 2,15…3,25
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: ад 610…615 (абр. 1891 г.) да 860…875 (абр. 1908/30 г.) «Л»
Энергія кулі, Дж: ад 2530…2600 (абр. 1891 г.) да 3840…4151 (куляй «БС-40» абр. 1940 г.)
Выявы на Вікісховішчы: Category:7.62x54 mm R

Памеры патронаПравіць

 

Сціслая характарыстыкаПравіць

Куля дадзенага патрона валодае высокай паражальнай здольнасцю па жывой сіле. Па сваім характарыстыкам яна прыкладна раўняецца кулі патрона 7,62 × 51 мм NATO. Трапленне ва ўнутраныя органы, напрыклад печань, смяротна, бо куля хутчэй за ўсё яе поўнасцю разбурыць.[1]

ХарактарыстыкіПравіць

Кулі патрона 7,62×54 мм R валодают наступным прабіўным дзеяннем:

  • стальны шалом прабіваеца куляй са стальным стрыжнем на дыстанцыі 1700 м;
  • бронекамізэлька IV класа абароны (па расійскаму ГОСТ Р 50744-95) прабіваецца куляй са стальным стрыжнем на дыстанцыі 200 м;
  • браня таўшчынёй 7 мм пры куце сустрэчы 90° прабіваеца бранябойна-запальнай куляй на дыстанцыі 550 м;
  • бруствер са шчыльна ўтрамбаванага снегу прабіваецца ўсімі тыпамі куль на дыстанцыі 1000 м на глыбіню 70-80 см;[2]
  • земляная перашкода з вольна насыпанага супясчанага грунту прабіваеца ўсімі тыпамі куль на дыстанцыі 1000 м на глыбіню 25-30 см;
  • сухія сасновыя брусы перасеку 20×20 см, змацаваныя у штабелях, прабіваюцца ўсімі тыпамі куль на дыстанцыі 1200 м на глыбіню 20 см;
  • цагельны мур прабіваецца ўсімі тыпамі куль на дыстанцыі 200 м на глыбіню 10—12 см.[3][4]

ЗаўвагіПравіць

  1. Поражающее действие стрелковых боеприпасов
  2. Са стальным сардэчнікам, лёгкай абразца 1908 года, трасіруючай і бранябойна-запальвальнай.
  3. Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм ротный пулемёт обр. 1946 г. — 1984.
  4. Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм пулемёт Горюнова (СГМ, СГМБ, СГМТ). — 1968.