Патрон — боепрыпас для агнястрэльнай зброі ў якім куля, парахавы зарад і капсуль аб’яднаныя з дапамогай гільзы. Асноўнай характарыстыкай патрона з’яўляецца калібр.

Будова патрона: 1 — куля, 2 — гільза, 3 — парахавы зарад, 4 - флянец (закраіна) 5 — капсуль
Вінтовачныя і прамежкавыя патроны (з лева на права): .50 BMG, .300 Win Mag, .308 Winchester, 7.62x39 мм, 5.56x45 мм, .22LR.

Прынцып стварэння сучасных патронаў правіць

Асноўная мэта пры праектаванні і вырабленні патрона - зрабіць яго зручным манаблокам (снарад, патрэбная колькасць кідальнага рэчыва, капуль) для стрэлу. У сучаснай аўтаматычнай зброі ён таксама забяспечвае энергію для перасоўвання частак вузлоў самой зброі, якія прымушаюць выкінуць стрэляную гільзу і даслаць новы патрон да патронніка (для новага стрэлу).

Прынцып дзеяння правіць

Паданы з магазіна патрон трапляе ў патроннік, які з дапамогай элементаў стволавай скрынкі герметызуеца ў камеры стрэлу такім чынам каб куля была накіравана ў пачатак канала ствала. Пры стрэле, ударна-спускавы механізм прымушае ударнік стукнуць па капсулю патрона. Гаручае рэчыва капсуля ад удару запальваеца, і падпальвае парахавы зарад патрона.

Пры дэтанацыі пораху, аб'ём вылучаных газаў (кідальных газаў) у разы больш за аб'ём пораху. Ствараецца ціск і кідальныя газы выштурхоўваюць кулю па каналу ствала. Пасля таго як куля пакідае ствол, ціск у камеры стрэлу памяншаецца да атмасфернага.

Гісторыя правіць

Да XIV стагоддзя правіць

У ранніх узорах агнястрэльнай зброі, што зараджаецца цераз дульны зрэз ствала, адмераны зарад пораху засынаўся ў ствол, дзе ўшчыльняўся клаком са скуры, лямцу ці пакулля з дапамогай шомпала; потым у ствол укочвалася свінцовая куля сферычнай формы і фіксавалася яшчэ адным клаком, які прадухіляў яе некантраляваны рух у ствале да моманту стрэлу. Пасля гэтага ішло насыпаць запал пораху з парахаўніцы на паліцу, у якой была запальная адтуліна, што злучаўшаяся з казённікам — задняй часткай пустоціны ствала, у якой знаходзіўся парахавы зарад — і толькі тады зброя была гатова да стрэлу.

 
Пішчаль ў разрэзе: 1 — запальная адтуліна, 2 — парахавы зарад, 3 — ушчыльнікавы клак (пакулле), 4 — куля, 5 — фіксавальны клак.

Аднак каб зрабіць стрэл з такой зброі, трэба было запаліць порах. У самых старых узорах стралковай зброі і ў самых старажытных гарматах гэта выконвалася з дапамогай кнота, які распальваўся перад боем і тлеў у яго працягу.

XIV - XVIII стагоддзе правіць

Папяровыя гільзы (як аднаразовая ёмістаць пад порах, ці нават пад порах і кулю) выкарыстоўваліся на на працягу стагоддзяў. Шэраг крыніц у якіх фігуруюць правобразы сучасных патронаў датуецца канцом XIV стагоддзя. Аднак гэта было накшталт папяровага пакеціка з куляй і спецыяльна адмераннай порцыяй пораху. Стралок паінен быў разарваць папяроы пакецік, высыпаць порах у дула, паперу ад патрона ў якасці клака запхнуць у дула, а потым тудыж затаўкаць кулю.

З цыгам часу працэ сзараджання старалія паскорыць, і таму канструкцыя патрона змянялася. Павялічвалася і колькаць войскаў якія выкарытоўвалі агнятрэльную зброю. Увогуле гісторыкі адзначаюць сведчанні выкарыстання патронаў (і агнястрэльнай зброі под іх) салдатамі Крысціяна I (курфюрста Саксоніі) і яго сына пад канец XVI стагоддзя, тым часам як дрэздэнскія збройнікі маюць сведчанні, якія датуюць выкарыстанне патронаў на полі боя 1591 годам.[1] Капа Б’янка пісаў у 1597 годзе, што папяровыя патроны даўно выкарыстоўваюцца неапалітанскімі салдатамі. Патрон у 1586 годзе складаўся з зарада пораху і кулі ў папяровай трубцы (тоўстая папера дагэтуль некаторымі заецца "патронная папера"). Іншая крыніца сцвярджае, што патрон з'явіўся ў 1590 годзе[2]. Кароль Швецыі Адольф Гўстаў II загадаваў сваім войскам выкарыстоўваць патроны ў 1600-х гадах. Папера ўтварала цыліндр з закручанымі канцамі; шар знаходзіўся на адным канцы, і спецыяльна адмеранная колькасць пораху запаўняла іншую частку[3].

Паздней для падпальвання пораху патрона з'яўляецца ўдарна-крамянёвы механізм, у якім камень высякаў іскру якая падпальвала порах. Гэта нескалька павысіла скарастрэльнасць.

XVIII стагоддзе правіць

З вынаходствам эфектыўных ударных складаў капсуляў у 1807 годзе[4] ўнітарныя патроны сталі ўжывацца на практыцы, хоць і не адразу. Капсульны замок з'явіўся напачатку XIX стагоддзя, перш наперш ў паляўнічай зброі. Ён выкарытоўваў хімічнае выбуховае рэчыва на аснове грымлівай ртуці, складзенае ў металічны каўпачок — капсуль, ці «пістон». Курок біў па капсулю, надзетым на пусты запальны стрыжань — бранд-трубку, пустоціна якога была злучана з каналам ствала. Такі замок быў просты, танны і вельмі надзейны. Канструкцыя яго механізма па сутнасці цалкам паўтарала даўно асвоены ў вытворчасці ўдарна-крамянёвы, што значна спрашчала пераход. Да 1840-х гадоў ён выцесніў крамянёвы ў войсках практычна ўсіх развітых краін.

Капсульны замок з мэтай эканоміі выкарыстоўваўся як і на большай частцы ранніх масавых казназарадных вінтовак, (такіх, як вінтоўка сістэмы Шарпса часоў Грамадзянскай вайны ў ЗША ці прынятая ў Расійскай імперыі вінтоўка Тэры-Нормана) гэтак і на першых рэвальверах. Для казназараднай сістэмы патрэбу перад кожным стрэлам надзяваць на запальны стрыжань капсуль была анахранізмам. У ЗША часам выкарыстоўваўся так званы прыстасаванне Майнарда, у якім замест капсуляў выкарыстоўвалася папяровая стужка з аладкамі капсульнага складу, якую працягваў адмысловы механізм пры ўзвядзенні курка, так, што штораз новая аладка апыналася насупраць запальнай адтуліны. Аднак надзеяў ускладзеных на гэту прыладу вайскоўцамі яно не апраўдала, бо нават прасякнутая водатрывалым складам папяровая стужка мела тэндэнцыю да адсырвання.

Падчас Напалеонаўскіх войн, у Парыжы Самуэль Жан Паўлі, у супрацы з французскім збройнікам Франсуа Прэла стварае фланцавы ўнітарны патрон[5]. Дадзены патрон складаўся з кардонавага цыліндра, з напаўненнем з ініцыятара ўзгарання — берталетавай солі (галоўная навіна Паўлі), дымнага пораху і круглай кулі. Паўлі працягвае дасканаліць свой патрон і 26 верасня 1812 г. патэнтуе яго канструкцыю. У палепшанай версіі патрона гільза была цалкам металічнай ці кардонава-металічнай, на дне гільзы ўсталёўвалася капсульная прылада. Фактычна гэта быў правобраз унітарнага патрона цэнтральнага бою. Асабліва каштоўным было ўжыванне ўнітарнага патрона ў кавалерыі, бо традыцыйнае пачарговае зараджанне агнястрэльнай зброі на ходзе вельмі абцяжарана. Вынаходства Прэла і Паўлі было рэвалюцыйным, ім зацікавіўся сам імператар Напалеон, але яго зрынанне перашкодзіла ўкараненню патрона і зброі да дадзенага патрона.

Пра яго зноў упомнілі ў 1827 годзе, калі Мікалай Дрэйзе прапанаваў патрон, у якім у адной папяровай гільзе ядналася куля, порах і капсуль (дакладней гэта быў яго правобраз, пістон). Працэс вырабу прапанаванага Дрэйзе патрона быў наступным: у папяровую гільзу насыпалі порах, потым устаўлялі суцэльнай, папкавый цыліндр (шпігель), у ніжнюю чатку якога ўпрасоўвалася аладка ўдарнага складу, а ў верхнім рабілася адпаведнае форме кулі паглыбленне, і яйкаватую свінцовую кулю. У канструкцыю зброі ўнеслі некаторые змены, з'яілася ігла якая стукала аладку капсуля-пістона, дэтанацыя якога падпальвала парахавы зарад.

У 1836 годзе Казімір Лефашэ прапанаваў шпількавы патрон з гільзай з картона і мядзяным донцам. Пазней ён стварае першую зброю пад сканструяваны ім патрон — т. зв. «бундэльревальвер». З'яўленне шпількавых патронаў прывяло да пачатку ўжывання ўнітарных патронаў.

Першы ўзор патрона кальцавога ўзгарання быў створаны ў 1845 годзе французскім збройнікам Луі Флаберам і ўяўляў, па сутнасці, круглую кулю, устаўленую ў (незадоўга да таго вынайдзены) капсуль-запальнік. Запатэнтаваны патрон быў у 1849 годзе. Пад канец 1850-х гадоў былі распрацаваны буйнакаліберныя патроны кальцавога ўзгарання — гэтыя патроны мелі ўжо цалкам металічную гільзу, а потым — унітарныя патроны цэнтральнага ўзгарання (паўторнае прапанаваны ў 1861 годзе французам Патэ і ўдасканалены ангельцам Баксёрам). Буйнакаліберныя (стрэльбавыя) патроны кальцавога ўзгарання сышлі са сцэны да пачатку 1880-х гадоў. Вінтоўка Бердана прынятая на ўзбраенне ў 1868 годзе была адной з першых вінтовак пад унітарны патрон цэнтральнага ўзгарання.

Класіфікацыя патронаў правіць

  • Па прызначэнні:
  1. Баявыя
  2. Сігнальныя (шумавыя)
  3. Халастыя
  4. Навучальныя
  5. Адмысловыя (будаўнічыя)
  • Па выглядзе зброі:
  1. Вінтовачна-кулямётныя (у тым ліку буйнакаліберныя)
  2. Прамежкавыя (у тым ліку малаімпульсавыя)
  3. Пісталетныя
  4. Стрэльбавыя
  5. Рэвальверныя

Гл. таксама правіць

 
12x70 мм — самы распаўсюджаны патрон 12 калібру, прымяняецца для стрэльбаў або драбавікоў.

Зноскі

  1. Джон Метшль (1928). "The Rudolph J. Nunnemacher Collection of Projectile Arms"
  2. Вайковае кіраўніцтва для арміі ЗША па выбуховых рэчывах (Верасень 1984 года)
  3. Шарп, Филипп Б. (1938), "Распрацоўка патрона", "Вінтоўка ў Амерыке", Нью-Ёрк
  4. Overview of Rev. Alexander John Forsyth, The Gazetteer for Scotland (2008)
  5. Chemical Analysis of Firearms, Ammunition, and Gunshot Residue - James Smyth Wallace

Спасылкі правіць