Стрэльба
Стрэ́льба (магчыма, ад польск. strzelba «стралянне»): ручная агнястрэльная гладкаствольная зброя з доўгім ствалом; таксама размоўная назва вінтоўкі.
Гл. таксама вінтоўка, штуцар, ручніца.
Пачаткова слова «стрэльба» азначала стралянне, а як азначэнне гатунку зброі, слова стала ўжывацца з 17 ст.[1]; прыблізна ў гэты час у Еўропе замацавалася наменклатура ручной агнястрэльнай зброі з асноўным вайсковым тыпам – мушкетам, а паляўнічая кідальная зброя выцясняецца агнястрэльнай.
Зноскі
- ↑ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы.
ЛітаратураПравіць
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.
- Stanisław Kobielski. Polska broń palna, 1975. — 201 с.: іл.