РГН — ручная граната наступальная, проціпяхотная асколачная ўдарна-дыстанцыйная. Прызначана для паражэння жывой сілы ў баю.

Характарыстыкі правіць

  • Маса, кг: 290 г
  • Даўжыня, мм: 113 мм
  • Дыяметр, мм: 60 мм
  • Выбуховае рэчыва: A-IX-1 (96 % гексаген, 4 % воск) (пласціт)
  • Маса выбуховага рэчыва, кг: 97 г
  • Механізм дэтанацыі: Запал УДЗС з часам запаволенні 3,2—4,2 с

Радыус паражэння асколкамі гранаты 15 метраў, радыус магчымага паражэння 35 метраў.

Выкарыстанне правіць

Выбухоўнік РГН узводзіцца толькі праз 1,3—1,8 секундаў пасля таго, як будзе адпушчаны засцерагальны рычаг. Калі цягам гэтага часу выбухоўнік зазнае адчувальнае скалынанне, ён здымаецца с баявога ўзвода і граната не выбухае; гэта засцерагае ад няшчасных выпадкаў пры выпадкова ўпушчанай побач гранаце. Далей, выбухоўнік пераходзіць у стан, пры якім граната выбухае ад удару аб цэль.

Калі выбух гранаты не адбыўся ад выбухоўніка ўдарнага дзеяння (прыкладам, пры трапленні ў глыбокі снег, траву), то выбух гранаты адбываецца праз 3,2—4,2 секундаў пасля вызвалення прыціскнога рычага. Перад кідком папярэдне трэба выдаліць засцерагальнае кальцо, прыціснуўшы рычаг пальцамі да корпуса гранаты. Баявая граната афарбоўваецца ў аліўкава-шараваты колер.

Гл. таксама правіць