РГО — ручная проціпяхотная абарончая ўдарна-дыстанцыйная граната. Прызначана для паражэння жывой сілы ў абарончым баю. Радыус паражэння асколкамі гранаты 50 метраў, радыус магчымага паражэння 100 метраў. Па ТТХ аналагічная гранаце Ф-1, але ў адрозненне ад яе мае камбінаваны ўдарна-дыстанцыйны выбухоўнік.

Характарыстыкі правіць

  • маса: 530 гр
  • далёкасць кідка: 30 м
  • час гарэння запала: 3-4 сек.
  • колькасць аскепкаў: 700
  • час самаліквідацыі 3.2-4.2 сек.
  • час далёкага ўзвядзення 1.3-1.8 сек.

Ужыванне правіць

Да цэлі граната дастаўляецца толькі за кошт яе кідка рукой салдата.

Выбух гранаты адбываецца пры сустрэчы гранаты с паверхняй. Выбухоўнік агульнабойны, то бок для яго не мае значэння якой часткай граната стукнулася аб паверхню, не мае значэння становішча паверхні (вертыкальнае, гарызантальнае, нахільнае). Мае значэнне толькі хуткасць тармажэння гранаты пры сустрэчы с паверхняй. Пры ўдары аб паверхню вады ці рыхлы свежы снег выбухоўнік можа не спрацаваць.

Дзеля падвышэння бяспекі гранатамётчыка і забеспячэння невыбуху гранаты пры выпадковай сустрэчы яе с перашкодай на блізкай адлегласці ад гранатамётчыка выбухоўнік узводзіцца толькі праз 1.3-1.8 сек. пасля таго, як будзе адпушчаны засцерагальны рычаг (граната кінута). То бок, калі граната ў гэты час стукнецца аб што-небудзь, тое выбуху не адбудзецца зусім.

Калі выбух гранаты не адбыўся ад выбухоўніка ўдарнага дзеяння (граната не кінута, але рычаг адпушчаны; граната ўсё яшчэ знаходзіцца ў лёце; граната звалілася ў ваду ці рыхлы снег) то па заканчэнні 3.2-4.2 сек пасля таго, як будзе адпушчаны засцерагальны рычаг, адбудзецца самаліквідацыя гранаты яе падрывам. У гэтым плане граната працуе дакладна таксама, як і гранаты Ф-1, РГ-42, РГД-5.

Прасцей кажучы, дзеянне гранаты дакладна такое ж, што і ў старых гранат, але калі ў адразанні часу с моманту кідка паміж 1.3-1.8 — 3.2-4.2 сек. граната стукнецца аб што-небудзь, то выбух адбудзецца ад удару.

Баявая граната афарбоўваецца ў аліўкава-шараваты колер. Навучальна-імітацыйная граната афарбоўваецца ў чорны колер.

Гл. таксама правіць