Ланькаўскі сельсавет
Ла́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ланькаў.
Ланькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бялыніцкі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ланькаў |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 776 |
Плошча | 125 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2232 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Рагацкі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рагач. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ланькава, сельсавет перайменаваны ў Ланькаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 28 лютага 1974 года скасаваны пасёлкі Глінішча і Малінаўка[1], 21 лютага 1978 года — вёскі Васілеўшчына (злілася з вёскай Рагач), Новае Жыццё (злілася з вёскай Бор) і Каменка (злілася з вёскай Ількавічы)[2], 24 студзеня 2017 года — пасёлак Заліп’е[3], 30 жніўня 2017 года — пасёлкі Краснагор’е і Леніна[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1042 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 3,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 776 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 9 (1563).
- ↑ Решение Белыничского районного Совета депутатов от 24 января 2017 г. № 30-3 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района
- ↑ Решение Белыничского районного Совета депутатов от 30 августа 2017 г. № 33-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.