Рагачова (Архангельская вобласць)
Рагачова (руск.: Рогачёво) — другі па велічыні і значнасці населены пункт расійскага архіпелага Новая Зямля. Тут знаходзіцца ваенны аэрадром Рагачова, на якім з верасня 1972 года дыслакаваўся 63-і гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк.
Пасёлак
Рагачова
|
Пасёлак размешчаны на паўвостраве Гусіная Зямля, за 12 км на паўночны ўсход ад пасёлка Бялуш’я Губа.
Клімат тундравы, тут вельмі холадна на працягу ўсяго года. Па класіфікацыі кліматаў Кёпена — арктычны клімат (індэкс ET). Сярэдняя тэмпература паветра за год складае −4.9 °C, у год выпадае каля 359 мм ападкаў.