Радыеактыўнае забруджванне
Радыеактыўнае забруджванне — забруджванне мясцовасці і аб'ектаў, якія знаходзяцца на ёй, радыёактыўнымі рэчывамі.
Радыёактыўнае забруджванне адбываецца:
- падчас ядзернага выбуху ў выніку выпадзення радыеактыўных рэчываў з воблака ядзернага выбуху і наведзенай радыяцыі, абумоўленай стварэннем радыеактыўных ізатопаў у навакольным асяроддзі пад уплывам імгненнага нейтроннага і гама-выпраменьванняў ядзернага выбуху; паражае людзей і жывёл, галоўным чынам, у выніку вонкавага гама -і (у меншай ступені) бэта-выпраменьвання, а таксама ў выніку ўнутранага апраменьвання (у асноўным альфа-актыўнымі нуклідамі) пры трапленні радыёізатопаў у арганізм з паветрам, вадой і ежай.
- падчас тэхнагенных аварый (уцечкі з ядзерных рэактараў, уцечкі пры перавозцы і захоўванні радыеактыўных адходаў, выпадковыя уцечкі прамысловых і медыцынскіх радыеактыўных матэрыялаў) у выніку рассейвання радыеактыўных рэчываў; характар заражэння мясцовасці залежыць ад тыпу аварыі.
Тэрыторыя, якая была забруджаная, называецца зонай радыеактыўнага забруджвання.
Асноўныя забруджвальныя радыеактыўныя кампаненты
правіцьПрыклады радыеактыўнага забруджвання
правіць- Ядзерныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі (1945)
- Чарнобыльская катастрофа (1986)
- Аварыя на АЭС Фукусіма (2011)
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радыеактыўнае забруджванне