Разбіты збан (карціна)
карціна
«Разбіты збан» (фр.: La cruche cassée) — карціна французскага мастака Жана-Батыста Гроза.
| ||
Жан-Батыст Гроз | ||
Разбіты збан. 1771 | ||
Матэрыял | Авальнае палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | масла | |
Памеры | 110 × 85 см | |
Луўр, Парыж | ||
(інв. INV 5036 і MR 1779) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карціна была напісана ў 1771 годзе і карысталася папулярнасцю ў сучаснікаў мастака. На ёй намалявана маладая дзяўчына, якая ледзь выйшла з дзяцінства. На правай руцэ ў дзяўчыны вісіць разбіты збан. Расколіна на ім і становішча рук дзяўчыны расцэньваюцца як намёк на страту нявіннасці.
Карціна была канфіскавана падчас рэвалюцыі і ў наш час знаходзіцца ў 51-й зале на 2-м паверсе галерэі Сюлі ў Луўры. Код: INV. 5036.
Спасылкі
правіць- «Разбіты збан» у базе даных Луўра (фр.)