Раздзяленне (тэлесерыял)
«Раздзяленне» (англ.: Severance) — амерыканскі тэлевізійны серыял, прэм’ера якога адбылася 18 лютага 2022 года на канале «Apple TV+».
Раздзяленне | |
---|---|
англ.: Severance | |
![]() | |
Жанр | тэлесерыял-трылер[d], псіхалагічны трылер[d][1], драматычны фільм[1], фільм-містэрыя[d][1], навукова-фантастычны фільм[d][1], чорны гумар[d][1] і утапічная і антыўтапічная літаратура[d][1] |
Стваральнік | Dan Erickson[d] |
Рэжысёр | |
У ролях | |
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 2 |
Колькасць серый | 19 |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | Andrew Colville[d] і Chris Black[d] |
Месца здымак | штат Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі |
Працягласць серыі | 48,5 ± 9 хв. |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Apple TV+[d] |
На экранах | 18 лютага 2022 |
Спасылкі | |
tv.apple.com/us/s… (англ.) | |
IMDb | ID 11280740 |
Сюжэт
правіцьМаладая жанчына прачынаецца на стале ў замкнёным пакоі. Яна не памятае, хто яна такая і адкуль, не знае колеру вачэй свае маці, усё, што яна мае — гэта голас з гучнагаварыцеля, які, здаецца, ведае, што з ёй робіцца.
Гэта Хэйлі, новая супрацоўніца кампаніі «Lumon». Невядома, чым займаюцца ў гэтай карпарацыі, і ці мае гэтая работа ўвогуле нейкі сэнс.
Але ж гэтыя людзі праводзяць у яе сценах па 40 гадзін на тыдзень, і на працягу гэтага часу яны забываюць усё пра сябе — пра тых, кім яны былі ў звычайным жыцці. А калі супрацоўнікі «Lumon» варочаюцца дамоў, яны, наадварот, забываюць усё, што было на працы, усё роўна як паслухмяныя шрубкі карпаратыўнай сістэмы.
За добрую работу клеркі атрымоўваюць узнагароду — напрыклад, вафлі або музычныя паўзы. Але для некаторых з іх важней простая магчымасць забыцца пра звычайных сябе і на час работы перасяліцца ў іншы свет.
Галоўны герой Марк, які страціў жонку ў аўтакатастрофе і пакутуе ад дэпрэсіі. «Lumon» дае яму магчымасць запоўніць сваё жыццё складваннем на экране лічбаў у віртуальныя скрыначкі і не ведаць, што вечарамі ён заглушае свой боль алкаголем[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць