Размовы:Ізенгард

Давайце параімся, як лепш: Міжземме ці Міжзем'е (па аналогіі, напрыклад, з Міжземнамор'ем) - Hard Sin 08:19, 21 Травень 2010 (UTC)

Ёсць жа ўжо, здаецца, літаратурны пераклад Толкіена (у сеціве ў тым ліку), яго і трэба ўзяць як канон...--Krukouski (размовы) 08:36, 21 Травень 2010 (UTC)
Творчасць Толкіена ўвогуле даволі шкодная, небяспечная для непадрыхтаванай свядомасці (проста і ясна). Ці варта яе пашырана прадстаўляць у нас тут? - Hard Sin 09:45, 21 Травень 2010 (UTC)
Я думаю не каштуе адставаць ад іншамоўных Вікіпедый. Глядзіце колькі на кожную такую тэму (Як Ізенгард, Хельмава Падзь, і інш.) ёсць перакладаў. А я якраз нядрэнна разбіраюся ў гісторыі Міжземмя (Міжзем'я) і магу стварыць вам цэлую катэгорыю па гарадам, краінам і г.д.. А налік Міжземмя-Міжзем'я, мне здаецца ад слова Міжзем'е язык можна зламаць. Лепей наогул Міжземьме... але ладна... Jan 14:24, 21 Травень 2010 (UTC)
У анатацыі да кнігі ўжываецца варыянт Міжзем'е. Здаецца, так і варта пісаць. LexArt 14:47, 21 Травень 2010 (UTC)
Паводле правілаў, няма ніякіх правілаў наконт тэмаў артыкулаў, кожны піша пра што яму хочацца і колькі хочацца. --Максім Л. 14:28, 21 Травень 2010 (UTC)
Прабачце, але баюся ўжо будзе складана перайменаваць усе Міжземмі на Міжзем'і... Jan 14:57, 21 Травень 2010 (UTC)
у самой кнізе таксама --Krukouski (размовы) 15:01, 21 Травень 2010 (UTC)
Ладна, будзе вольны час, паспрабую... Jan 15:07, 21 Травень 2010 (UTC)
Такім чынам, катэгорыю стаўлю на выдаленне. --Krukouski (размовы) 15:15, 21 Травень 2010 (UTC)
Зараз новую зраблю... Jan 15:25, 21 Травень 2010 (UTC)
Робатам перапраўлю ўсё, не трэба рукамі. --Максім Л. 15:37, 21 Травень 2010 (UTC)
Позна... Jan 15:39, 21 Травень 2010 (UTC)
Ну то на будучыню ведаць, масавыя змены можна робатам. Звяртайцеся пры нагодзе. --Максім Л. 15:49, 21 Травень 2010 (UTC)
Дзякую... Jan 16:56, 21 Травень 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Ізенгард».