Размовы:Інданезія

Буду займацца гэтым артыкулам, таму просьба не ўносіць змен. --Artificial123 (размовы) 13:54, 5 красавіка 2014 (FET) Зроблена

Этымалогія ці Паходжанне назвы правіць

Паважаны Artificial123. На мой пункт гледжання, трэба пісаць не паходжанне назвы, а этымалогія. Бо менавіта апошняя займаецца дадзенай праблематыкай, а «паходжанне назвы» - гэта спрашчэнне, і калька з расейскай мовы.--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:03, 7 красавіка 2014 (FET)

Добра, я перапраўлю. --Artificial123 (размовы) 13:05, 7 красавіка 2014 (FET)
1) Этымалогія — навука, якая вывучае паходжаньне слоў. Тут жа гаворка ідзе пра канкрэтнае слова, а не пра навуку.

2) Этымалогія — грэчаскае слова. У беларускай Вікіпэдыі неабходна выкарыстоўваць беларускія адпаведнікі. Да таго ж няма крыніц наконт калькі.

3) Слоўнік Баякова-Некрашэвіча выкарыстоўвае ў падобным кантэксце менавіта "паходжаньне". Гл. тут: [1]

Так што больш мэтазгодна вярнуць першую вэрсію. --Yaraslau Zubrytski (размовы) 21:06, 14 верасня 2014 (FET)

Лухтой займаецеся, панства. Я лічу, што ўсё гэта марна, пакуль у нас не будзе адзіных для ўсёй Вікі стандартаў афармлення. У тым ліку стандартаў на артыкулы пра пэўныя тэмы. Я прапаноўваў зрабіць кальку тых стандартаў з РуВікі (там яны неблагія) з адпаведнымі зменамі для нашай рэчаіснасці, але ніхто не адгукнуўся на працягу ўжо амаль як месяца. Пакуль у нас няма стандартаў, кожны будзе перапраўляць на свой густ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:11, 14 верасня 2014 (FET)

Просьба пераправіць памылкі ў крыніцах. --Artificial123 (размовы) 21:24, 7 красавіка 2014 (FET)   Зроблена

Скарачэнне НОІК правіць

Чаму ў тэксце артыкула Галандская Ост-Індская кампанія скарачаецца як НОІК, а не як ГОІК? Da voli (размовы) 23:02, 1 ліпеня 2014 (FET)

  Зроблена. --Artificial123 (размовы) 23:28, 1 ліпеня 2014 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Інданезія».