Размовы:Аблога Быхава (1660—1661)

Ды якія "Акты", гэта артыкул Ткачова з 2-га тому ЭГБ, дык чаму не запісана сапраўднае аўтарства?? Yury Tarasievich 20:09, 2 Верасень 2008 (UTC)

У Сеціве ёсць 1-шы том, хачу 2 і 3! --Максім Л. 20:40, 2 Верасень 2008 (UTC)

У ЭГБ паказана літаратура "Акты...", а Ткачоў я думаў той чалавек які перакладаў і збіраў гэтую інфармацыю ў гэты артыкул. Ці, што не так? папраўце калі ласка.--***Гарадзенскі*** 19:21, 3 Верасень 2008 (UTC)

Такі звычай, што ў літаратуру пішуць тыя кніжкі, якімі карысталіся. Зноска з арыгінальнай цытата можа быць і на Акты (каб было ясна адкуль яна), але ў літаратуры можа быць толькі ЭГБ, каб не склалася ўяўленне што Вы маеце на руках Акты і імі карысталіся пры напісанні артыкула. З.Ы. Міхась Ткачоў[1] гэта насамрэч чалавек :) --Максім Л. 19:33, 3 Верасень 2008 (UTC)

Дык як, будзе правільна? ЭГБ..ттттт..М. Ткачоў ? А я так была спачатку і падумаў, што Ткачоў гэт чалавек:)--***Гарадзенскі*** 19:54, 3 Верасень 2008 (UTC)

Ага, толькі аўтара наперад, напр. "Ткачоў М. ..ттттт.. // ЭГБ т. ?. - Мн., 200? С. хх.". --Максім Л. 20:15, 3 Верасень 2008 (UTC)
Ага, правільна версія Максім Л., толькі, калі ласка, пішце без скаротаў і дадавайце ІСБН еслі есць, а таксама спасылку, еслі кніжка есць у Сеціве. ЭГБ, Мн... В перекладзеным на іншую мову артыкуле такіе скароты - нечытэльны. Bocianski 21:24, 3 Верасень 2008 (UTC)

Я рабіў шаблоны, якія дазваляюць спасылацца "адным прывычным словам" на складаныя бібліягр. запісы (разам з ISBN), як, напр., у энцыклапедый. У нашым выпадку гэта {{крыніцы/ЭГБ|2}} (або 1,3,4,5,6-1,6-2).

Каб запісваць спасылку на артыкул з энцыклапедыі, але і не траціць тамтэйшай бібліяграфіі, сам я карыстаюся такой формай: {{Літ |артыкул аўтара |*складнік бібліяграфіі таго артыкула... }}. Такім спосабам тамтэйшыя пункты ідуць з водступам. Yury Tarasievich 05:18, 4 Верасень 2008 (U

Усё панятна), усім вялікі дзякуй--***Гарадзенскі*** 15:40, 4 Верасень 2008 (UTC)

Міхась-Міхал правіць

Ну, і наконт "Міхася" Ткачова. Як бы нам адвучыцца ад гэтай псеўда-беларускай практыкі -- называння сталага чалавека падлеткавай формай імя (у народзе такога, пэўна, не вялося -- уявім сабе лясніка Міхася з "Новай зямлі"?). Бо ў жыцці звярталіся да яго "Міхал Аляксандравіч", і падпісваўся ён таксама не Міхась, хіба дзе жартам. Yury Tarasievich 05:18, 4 Верасень 2008 (UTC)

Згодны на 200%, хлапчуковае Міхась ніяк не пасуе, але наконт "падпісваўся ён таксама не Міхась" думаю як раз наадварот. Праўда, мо гэта ўжо папулярызатары парупіліся, вунь нават вучні яго (Г. Семянчук) пішуць Міхасём, пра Міхала Ткачова мала што і знойдзеш. Гэта дурное "збеларушчванне" будзе яшчэ ікацца і ікацца. --Максім Л. 07:51, 4 Верасень 2008 (UTC)
Думаць не трэба. :)) Я ж не кажу пра ўсякія "ўлёткі", а як ён навуковыя працы падпісваў, і як да яго звярталіся па-свойску -- гэта я і сам чуў/бачыў. А як Семянчук піша, я, пэўна ж, ведаю (зрэшты, як і самога Семянчука :), але гэта трошачкі не аргумент. Як і сеціўнае шуканне, у якое трапляе пераважна "чыясьці барацьба". Yury Tarasievich 10:05, 4 Верасень 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Аблога Быхава (1660—1661)».