Размовы:Белая Царква

Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Artsiom91

Згодна з правіламі беларускай мовы павінен ўсё жа быць злучок у назве "Біла-Цэрква", бо ў нашай мове "Біла" не прыметнік, а, даруйце за вульгарнасць, агрызачак прыметніка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:10, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць

Пачытайце ТКП, згодна з якім даецца назва — там гэтае пытанне павінна быць разгледжана.--Artsiom91 (размовы) 16:12, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Хіба гэта ТКП можа быць вышэй за правілы нашай мовы ўвогуле? Бо пішам "Банска-Бістрыца", хаця ўсім зразумела, што гэта "Банская Бістрыца", калі зрабіць кальку са славацкай. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:17, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Зараз варыянт "Біла Цэрква" даецца згодна з ТКП. "Згодна" значыць поўнасцю згодна, а не з дапаўненнем ад асобнага рэдактара. Калі ж думаць аб тым што ўласціва беларускай мове, то прыйдзем да "Белая Царква".--Artsiom91 (размовы) 16:31, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
І, калі я разумею, кожнае ТКП робіцца для кожнай мовы асобна? Гэта значыць, што можа быць "Біла Цэрква", але "Зялена-Гура?" Бо ўкраінскую і польскую ТКП-шкі пісалі розныя аўтары, напрыклад. Так? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:42, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Робіцца для кожнай мовы асобна, і тэарэтычна можа быць па рознаму. Фактычна ж ва ўсіх існуючых ТКП (Польшча, Украіна, Латвія, Літва), калі не памыляюся, прапісаны прынцып "злучок пішацца тады і толькі тады, калі ён ёсць у арыгінальнай назве", які таксама замацаваны ў Правілах 2008. Таму хутчэй усё ідзе да таго, што Банска-Бістрыца (зараз такі варыянт хтчэй згодна з БелЭн) будзе перанесена пад Банска Бістрыца (калі выйдзе ТКП ці іншая аўтарытэтная крыніца, якая замацуе такое напісанне згодна з Правіламі 2008).--Artsiom91 (размовы) 16:46, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Даруйце, Арцём, але дзе Вы знайшлі ў правілах такі пункт???? Я, вядома, магу памыляцца, але, па-мойму, там наадварот было штосьці пра поўны прыметнік ды няпоўны (там была іншая тэрміналогія, але сутнасць была такая). Дайце, калі ласка, спасылку на гэты пункт Правілаў. Калі там існуе такі пункт, дык усё будзем пераносіць згодна з правіламі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:51, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Гм, сапраўды пункта няма, пераблытаў з ТКП, у Правілах 2008 ёсць толькі пра гэты самы поўным прыметнік. Але канкрэтнага пункта, які б забараніў пісаць "Банска Бістрыца", таксама няма (сказана "састаўныя геаграфічныя назвы пішуцца праз злучок", што даволі агульна, тады "Мар'іна-Горка" трэба пісаць). Здаецца, калі абмяркоўвалі ТКП, то ўзнікала пытанне наконт злучка і гэтай неадпаведнасці, тады вырашылі што Правілы — агульныя, а ТКП больш спецыялізаваныя і ў сваіх вузкіх пытаннях маюць большы прыярытэт. --Artsiom91 (размовы) 17:05, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць

Пра Мар'іну Горку суперскі прыклад))) Я калісці пісаў у НАН наконт таго, чаму "Ніжні Ноўгарад", але "Банска-Бістрыца" (не Банская Бістрыца), чаму "Вельке-Долы", але "Вялікія Лукі" (не Вялікіе-Лукі), дык яны пачалі штосьці няўпэўненае пісаць пра "традыцыйнасць" і г. д. Я там яшчэ задаў правакацыйнае пытанне: "Чаму ўкраінская ды руская мовы маюць такі статус, што да іх геаграфічных назваў ужываецца не транслітарацыя, а пераклад?" Яны не адказалі на гэта пытанне ўвогуле (поўныя тэксты дзесьці на Форуме захоўваюцца; Чаховіч такое любіць збіраць). А потым мы маем такія сітуацыі, як "КіЕў" ды "УкраінІў" адначасова. Карацей, Вы самі разумееце, які там жах робіцца... І самае сумнае, што правілы Вікіпедыі забараняюць нам стварыць уласную сістэму транслітарацыі. Як бы Вы паставіліся, калі б мы ўсё жа распрацавалі штосьці падобнае ў дачыненні да тых моў, на якія не маем увогуле ніякія крыніцы? Вядома, буйныя гарады кожнай краіны будуць у БелЭн, але там 100 %-я калька з рускай (што парушае галоўнае правіла перакладчыка - пераклад робіцца толькі з мовы арыгінала). А што рабіць з маленькімі паселішчамі - таямніца. Дык вось для такіх выпадкаў, я мяркую, мы і мусім штосьці распрацаваць. Бо пакуль беларуская мова будзе ў такім стане (магчыма, усё наша жыццё ці ўвогуле заўжды), як зараз, даследчыкі і вучоныя будуць вывучаць этымалогію розніх старабеларускіх слоў і не дбаць пра практычнае ўжыванне мовы, асабліва транслітарацыю з іншых моў (дай Бог, што я памыляюся). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:40, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць

Спадар Чаховіч распрацаваў для некалькіх моў транслітарацыю, фактычна імі і карыстаемся, калі іншых крыніц зусім няма. Можаце яшчэ для некалькіх моў распрацаваць, думаю ніхто не супраць (аднак ужываць іх варта толькі для назваў, якія адсутнічаюць у БелЭн і іншых аўтарытэтных крыніцах — звычайна малыя паселішчы). А ўвогуле ТКП даюць даволі абгрунтаваныя і цалкам нармальныя назвы (адно што якраз з ўкраінскімі назвамі пытанні, ці з'яўляюцца назвы тых ці іншых гарадоў традыцыйнымі), таму іх таксама можна прыняць у нейкай ступені за прыклад для такіх "уласных распрацовак". Што канкрэтна да злучка для назваў без крыніц непраспрацаваных моў, то лічу магчымым пакінуць яго ўжыванне/неўжыванне на густ рэдактара, бо зараз фактычна абсалютна ніякіх крыніц, каб абраць той ці іншы варыянт, няма. Асабіста б я захоўваў ужыванне з арыгіналу.--Artsiom91 (размовы) 22:28, 25 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Белая Царква».