Калі вось узнік артыкул пра Брэст, то маю колькі парадаў наконт артыкулаў пра гарады:

  • ніякіх неафіцыйных назоваў - Светлагорск да прыкладу называюць Светлы, дык што цяпер, пісаць гэта ў пачатку артыкула. Ёсць (ці павінна быць) секцыя "Гістарычныя назвы" - там ім месца.
  • ніякіх неафіцыйных моваў ці алфавітаў - у Беларусі дзве дзмовы - беларуская да руская таму назва на польскай ёсць непатрэбнай. Нельга пісаць лацінкавыя назовы - у нас ёсць BGN/PCGN, але гэта не англвікі і таму назвы ў BGN/PCGN ёсць тут неактуальнымі.
Лацінка - адна справа, але ж чаму нельга напісаць па-польску, калі гэтая назва адыграла ролю ў самім найменні?.. Магчыма, і не трэба гэты пераклад пісаць у загалоўкавым раздзеле, аднак можна завесці асобны раздзел з назвамі на мовах суседзяў?.. BooXteR 194.158.222.231
Таксама хачу напомніць шаноўным донам, што лацінка ёсць афіцыйна прызнаным спосабам транслітарацыі беларускіх назваў на картаграфічнай прадукцыі для замежнікаў. BooXteR 194.158.222.231
Аднак ёсць BGN/PCGN, які не змяшчае дадтковых сімвалаў я выдатна перадае беларускія словы. У любым выпадку Ю. Тарасевіч зможа лепей за мяне вырашыць гэта пытанне, бо ён у гэтым спец. -- antos’ kazmyarchuk 16:18, 22 August 2006 (UTC)
Што да польскае мовы - таму што яна не дзяржаўная. А калі нейкая мова спраўдзіла ўплыў на беларускую назву, дык трэба напісаць - "этымалагічна паходзіць ад польскае назвы ..." -- antos’ kazmyarchuk 16:18, 22 August 2006 (UTC)

І, дарэчы, яшчэ трэба вырашаць і вырашаць - ці варта капіяваць з тае вікі артыкулы сюды. Каб не было потым абвінавачванняў "што ўсё ў вас скапіяваным", лепей усё ж перапісваць артыкулы сваімі словамі. А калі будзе створанай вялізная база артыкулаў - пытанне пераглядзець. Чакаю меркаванняў. -- antos’ kazmyarchuk 13:37, 22 August 2006 (UTC)

Лічу, што варта. Усё-ткі, GFDL не забараняе гэтага рабіць, ды і артыкулы былі змешчаны ТАМ толькі з прычыны адсутнасці на той час СВАЁЙ пляцоўкі. Што дрэннага ў кааперацыі? Не бачу праблемы. BooXteR 194.158.222.231
Гааў, не трэба злоўжываць гэтай кааперацыяй, а да часу пакуль новая вікі не набярэ базу не меншую за be.wiki яе наогул забараніць. Бо ўжо нават цяпер васпан czalex вінаваціць новую вікі ў "настпуным капіяванні". А ўявіце, што будзе калі на самое справе пачнуць капіяваць, і што пачне казаць пра нас большасць прыхільнікаў тарашкевіцы. Бо не патрэбна новай вікі дрэнная рэпутацыя, я так лічу. Але дазволіць у іншым выглядзе - перадаваць сваімі словамі. -- antos’ kazmyarchuk 16:18, 22 August 2006 (UTC)

Усе тыя артыкулы, над якімі я працаваў у бел.вікі напісаны афіцыйным правапісам (таксама і Брэст). Памылкі верагодней усяго ёсць. Калі сустрэнеце нешта вартае, пераносьце. Вось спасылка [1] --Alexander Gouk 14:12, 22 August 2006 (UTC)

Вашага дазволу на гэта і не трэба;-). Адзінае, ад чаго хачу перасцярэгчы іншых, гэта ад бяздумнага капіявання. Вельмі шмат "крытычных" артыкулаў на be.wiki.org напісаныя... мякка кажучы, ненавукова... А па сутнасці з забабонамі і неабгрунтаванасцямі. Таму трэба падысці да гэтага пытання з розумам. BooXteR 194.158.222.231
Аднак, свае артыкулы няцяжка перадаць іншымі словамі, захаваўшы змест. Напр. свой артыкул "Драм-н-бас" (на які я дарэчы змарнаваў до чорту часу) мне цікавей будзе перапісаць нанова, а той хай ляжыць у той вікі. Аднак вось гэткі тып кааперацыі, што вы тут прапануеце, я часткова падтрымліваю, бо ізноў жа, калі прачыеш каб ацаніць навуковасць ці што яшчэ, будзеш здатны ўжо перапісаць яго сваімі словамі. -- antos’ kazmyarchuk 16:18, 22 August 2006 (UTC)

Няправільная спасылка правіць

Я думаю, што спасылка на гэты артыкул павінна знаходзіцца ў межах нашага інкубатара. Пакуль жа яна ў агульнай прасторы. Я думаю, яе трэба перанесці ў наш Test/be. Ці не так? BooXteR 194.158.222.231

Усё так. Зараз перанясу. -- antos’ kazmyarchuk 15:51, 22 August 2006 (UTC)

Транслітарацыі правіць

Руская назва ў лідзе (пачатковым абзацы) дапушчальная (вядома, у дужках) -- адразу здымае фактар канфлікту, што, ай-ай, нацыяналісты, руская таксама дзяржаўная мова ігд ітп. Польская -- нават і не ведаю -- які ў ёй сэнс у шапцы артыкулу? А ў раздзеле "Назва" ёй цалкам добра, разам з іншымі гістарычнымі назвамі (старабеларускімі, лацінскімі (Нёман-Cronon), нямецкімі () і інш.)

Раманізаваныя назвы ў беларускамоўных артыкулах непатрэбны. Гэта наогул, а вось дэталі:

Сучасная лацінка гэта, бясспрэчна, трохі чэхізаваны ў сяр. 1910-1920-х польскі запіс беларускіх словаў з 19-га ст. Зірніце ў бе.вікі, калі не сцёрта яшчэ, Беларускі лацінскі алфавіт. Ніколі і ніхто ёю масава не пісаў, найбольшая адчувальная кампанія (6 гадоў паралельнага выпуску НН 1906-1912, каб (ідэалісты...) "прыцягнуць увагу 3 млн. беларусаў-католікаў да беларушчыны" (Я.Станкевіч?) ) скончылася нічым). Т.ч., можна ігнараваць.

Пра дзяржаўную сістэму гл. http://incubator.wikimedia.org/wiki/Test-WP/be/Інструкцыя_па_транслітарацыі_(2000). Гэта: - вельмі далёка не лацінка (набор знакаў, пазіцыі дыякрытыкі) - не абавязвае ў беларускамоўнай прадукцыі, або пры вытворчасці па-за тэрыторыяй Беларусі - нязручна пісаць (discuss :) - нязручна (замежніку) чытаць (калі ён не паляк ці чэх) - магчыма, была замешчана (спраўдзіць) між-дзяржаўным стандартам СТБ ГОСТ 7.79-2001, дакладным адпаведнікам ISO 9:1995, ухваленым каля ліп. 2002. Дарэчы, сістэма (табліца) Б з ІСО 9 цалкам зручная, хоць і трохі нязвыклая рэч (роўна адзін дыякрытычны знак "`", дый той ужываецца "ў радок"). Yury Tarasievich 08:23, 23 August 2006 (UTC)

Колькі заўваг правіць

Гады заснавання іншых гарадоў у шапцы лішнія. Важны гіст. момант -- разбурэнне старога гораду ў 19 ст. і скарыстанне гэтых будматэрыялаў у будове крэпасці. Гэта з памяці, а пісаць варта абавязкова з спасылкай. Yury Tarasievich 08:32, 23 August 2006 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Брэст».