Размовы:Валосавічы (Акцябрскі раён)

Назва артыкула правіць

Ці мае сэнс перайменаваць артыкул у «Аграгарадок Валосавічы» (http://oktiabrskiy.gomel-region.by/ru/agro/volosovichi), улічваючы, што прэцэдэнты ёсць і не адзін? Тое ж тычыцца вёсак Ламавічы, Любань, Майсееўка, Парэчча, Рассвет і Чырвоная Слабада. P.S. Мая асабістая думка — усе (ці амаль усе) аграгарадкі гэта звычайныя «пацёмкінскія вёскі», таму пасля змены палітычнага кірунку гэтая з'ява хутчэй за ўсё знікне. --Кандрашка 14:12, 20 жніўня 2011 (UTC)

Мае сэнс. Зараз гэта адзін з відаў населеных пунктаў нароўні з пасёлкам, вёскай ці хутарам. Калі з'ява знікне - вернем назад, а пакуль у РБ аграгарадкі актуальны. Да таго ж пасля пераўтварэння ў аграгарадок адрас адпаведна змяняецца, а звесткі ў Вікіпедыі павінны адпавядаць рэчаіснасці. --Чаховіч Уладзіслаў 14:33, 20 жніўня 2011 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Валосавічы (Акцябрскі раён)».