Размовы:Валоф (народ)

Апошні каментар: 4 гады таму, ад удзельніка JerzyKundrat у тэме Дрэнная беларусізацыя

Дрэнная беларусізацыя правіць

Назва адаптаваная з рускамоўнай крыніцы, дэфектыўна адаптаваўшай фанемы /w/ і націск. У беларускіх крыніцах не згадваецца, хуткі пошук па замежных паказвае, што фанемная саманазвазва /'wolof/ . Націск фіксаваны на першы склад ([[1]] c.4 абз.2 "le wolof est une langue a accent fixe qui porte sur la première syllabe du mot"), што, дарэчы, знайшло адлюстраванне ў мовах, што сістэматычна перадаюць націск (іспанская: wólof [[2]] ). Я не змог знайсці ніводнай акадэмічнай крыніцы, што б матывавала рускі націск на другі склад у крыніцах з Расіі.

Такім чынам, падаецца, правільнае беларускае асваенне павінна быць ўолаф (у загалоўку — Уолаф). Seveleu-Dubrovnik (размовы) 18:15, 30 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць

БЭ ў артыкуле "Сенегал" дае валоф. --JerzyKundrat (размовы) 19:11, 30 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Валоф (народ)».