Размовы:Велікашылавіцкі сельсавет

Апошні каментар: 5 гадоў таму, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва

Назва правіць

А чаму не Велікашылавіцкі сельсавет? Новае ў правапісе. --Ліцьвін (размовы) 17:05, 16 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

Даведнік Лемцюговай і maps.by даюць "Вялікашылавіцкі". У правілах 2008 года прапісана, што пабочны націск у першай частцы можа ўзнікаць нават калі ў другой ён на першы склад. Вікіпедыя павінна трымацца другасных крыніц, для гэтага выпадку правілы — першасныя крыніцы, а даведнікі і аўтарытэтныя ўстановы — другасныя, бо даюць напісанні канкрэтных слоў, а не агульнае правіла.--Artsiom91 (размовы) 23:14, 16 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
У беларускай мове выключэньні. Неверагодна. А дзе можна пабачыць правіла 2008 году?
Дарэчы, у maps.by такія памылкі, што проста немагчыма спасылацца на гэтую крыніцу як аўтарытэтную. --Ліцьвін (размовы) 00:30, 18 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Вось тутака знайшоў гэтае правіла. Ніякіх выключэньняў. --Ліцьвін (размовы) 02:30, 18 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Як няма, прама прапісана "У некаторых словах пабочны націск праяўляецца і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі".--Artsiom91 (размовы) 09:11, 18 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Не, гэта пра іншае. Тамака далей напісана пра велік-/вялік-. Я яшчэ запампаваў два пдф-файла правілаў, тамака таксама ніякіх выключэньняў. --Ліцьвін (размовы) 16:24, 18 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Дзіўныя рэчы адбываюцца ў Беларускіх Вікіпэдыях. У Вікіпэдыі афіцыйным правапісам дазваляюцца назвы клясычным правапісам, а ў Вікіпэдыі клясычным правапісам дазваляюцца толькі назвы афіцыйным правапісам, а назвы клясычным правапісам зусім выдаляюцца. Што наогул адбываецца? --Ліцьвін (размовы) 20:27, 18 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

На maps.by выправілі памылку. --Ліцьвін (размовы) 15:14, 18 верасня 2018 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Велікашылавіцкі сельсавет».