Размовы:Вольга Эдуардаўна Самусік

Цікава, якія крытэрыі значнасці прадмета артыкула? --Аляксандр Сакалоў 10:21, 18 Сакавік 2008 (UTC)

Намінацыі ў Рок-Каранацыі ды ўдзелу ў адным з адносна вядомых гуртоў думаю дастаткова. --MaximLitvin 10:43, 18 Сакавік 2008 (UTC)
Ну так працэнтаў у пяці насельніцтва Беларусі можно нешта падобнае знайсці: пераможца рэспубліканскай алімпіяды, кандыдат навук, майстар спорта і г. д. А "адносна вядомых гуртаў" з трох-чатырох алкаголікаў я асабіста ведаю штук 10. Магу пра ўсіх іх удзелікаў артыкулы напісаць. "Калян Крывы - удзельнік адносна вядомага гурта Убейсебяапстенкусгвоздямі" і г. д. Дарэчы, перамажца конкурсу дзіцячых малюнкаў пры ПТВ №135 - дастаткова для артыкула?--Аляксандр Сакалоў 10:49, 18 Сакавік 2008 (UTC)
Рок-Каранацыя гэта не алімпіяда, а мерапрыемства з ужо даволі працяглай гісторыяй, пра к.н. можна таксама напісаць калі ў яго ёсць неабходная колькасць апублікаваных прац. Усё адно, пастаўлю "Выдаліць", няхай Ю.Т. вырашыць што рабіць :) --MaximLitvin 10:54, 18 Сакавік 2008 (UTC)
Дзяўчына досыць вядомая ў беларускай "адраджэнскай" рок-сцэне. Тарпач і Жыгімонт Ваза - досыць вядомыя гурты ў беларускай "альтэрнатыве". Не бачу сэнсу і падставы выдаляць. 80.94.230.73 12:21, 18 Сакавік 2008 (UTC) Mienski 12:22, 18 Сакавік 2008 (UTC)
  • Мне здаецца — няхай ужо будзе. Яно, і праўда, на мяжы энцыклапедычнасці, але нельга сказаць, каб ужо за ёй. Гэта ж не ... трэсці, тут трэба, хоць як, але спяваць. Yury Tarasievich 12:31, 18 Сакавік 2008 (UTC)
  • А конкурс гэты — ён жа ў маштабе краіны, так? Yury Tarasievich 12:35, 18 Сакавік 2008 (UTC)
Ну чым горш пераможцы школьных прадметных алімпіяд і кандыдаты навук? --Аляксандр Сакалоў 13:23, 18 Сакавік 2008 (UTC)
  • Дарэчы, а пераможца конкурса прафесійнага майстэрства даярак канае на артыкул?--Аляксандр Сакалоў 13:28, 18 Сакавік 2008 (UTC)
    • Так, лепшая даярка ў краіне канае на артыкул, імхо, дарэчы тая што была ў 2007 -- файная дзяўчына, толькі як завуць яе не памятаю :) --MaximLitvin 17:46, 18 Сакавік 2008 (UTC)
Ну, з даяркамі зразумела. А пераможцы школьных алімпіяд ды кандыдаты навук таксама? --Аляксандр Сакалоў 18:13, 18 Сакавік 2008 (UTC)


3 грошы. Думаю, што удзельнікі енцыклапедыцчных гуртаў таксама енцыклапедыцчнымі. Крытэрыі значнасці гуртаў таксама няма, прапаную пріняць крытэрыі для сучаснай музыкі - офиц. дыскографія есць - ОК. Кандыдатоў навук шмат. Пра постаці літэратуры прапаную писаць толькі еслі есць 3 кніжкі. Крытэрыі значнасці варта напісаць и пріняць. Bocianski 18:42, 18 Сакавік 2008 (UTC)
А вось я не думаю. Бо калі, напрыклад сімфанічны аркестр беларускага радыё энцылапедычны, то энцыклапедычнасць кожнага скрыпача і флейціста ў ім даволі сумнеўная. --Аляксандр Сакалоў 19:03, 18 Сакавік 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Вольга Эдуардаўна Самусік».