Размовы:Вялікія князі кіеўскія

There are no discussions on this page.

Цікава, чаму, калі Даніла Галіцкі быў в.кн.кіеўскім - то чаму ён спраўляў паход на Кіеў у 1256 годзе? І ўвогуле - скуль звесткі што ён хоць некалі быў в.кн.кіеўскім пасля 1239 г.? І скуль звесткі што ён спыніў дзяржаць Кіеў у 1252 г.? І хто дзяржаў пасля? Нешта не сходзіцца. І таксама - а дзе Аляксандр Неўскі, які ў сваім артыкуле паказаны як в.кн.кіеўскі ад 1249 да 1252 г. (а па 1252 годзе - што ж?). Rasool 11:18, 11 жніўня 2010 (UTC)

Ужо адказаў у Размовы:Аляксандр Неўскі, калі Даніла стаў каралём, Кіеў увайшоў у склад Рускага каралеўства са сталіцаю, верагодна, у Холме. Пасля Данілы Кіеў часова дэ факта, часова дэ юрэ трымамі яго сыны і ўнукі -- рускія каралі. --Максім Л. 12:19, 11 жніўня 2010 (UTC)
калі Даніла стаў каралём, Кіеў увайшоў у склад Рускага каралеўства Ды няўжо?... А як на гэта паглянуў страшны і грозны Аляксандр Неўскі? Дзе межы "Рускага каралеўства" і дзе сведчанні, што Даніла дзяржаў Кіеў пасля 1252 году, а не кідаўся ў адчайных выпадах падпарадкаваць хаця б Вазвягль і Бакоту, якія ляжалі паміж ягонымі дзяржавамі і Кіевам? Rasool 14:31, 11 жніўня 2010 (UTC)
Што гэта за паміж, няўжо нічэйнае? --Максім Л. 14:35, 11 жніўня 2010 (UTC)
"паміж" - гэта татарскія гарады паміж татарскім Кіевам і Данілавым Галічам. Я кажу, што Даніла ледзьве даваў рады высунуцца з Галіча (які надась толькі адбараніў ад Курэмса), і ледзь-ледзь адваёўваў Межыбож і Вазвягль, якія ляжалі між ягонымі дзяржавамі і Кіевам. Да Кіева дайсці ён яшчэ і не марыў. Да таго ж, калі б Даніла дзяржаў Кіеў, несумненна, пра гэта не забыўся б сказаць ГВл. А Вы мне кажаце, што Даніла быццам дзяржаў Кіеў, пра што няма аніякіх звестак. І навошта ў 1252 Курэмсава раць адначасна з Няўруевай прыйшла на Данілу? Напэўна каб яму Кіеў перадаць, па просьбе Аляксандра - Вы так лічыце? :) Rasool 10:19, 12 жніўня 2010 (UTC)

Карацей, з Вашага боку я не пачуў аніякіх цямных пярэчанняў, таму я адмяняю старонку. Rasool 07:57, 13 жніўня 2010 (UTC)

Return to "Вялікія князі кіеўскія" page.