Размовы:Ганна Камніна

Але вось гэтае "Ганна"... Што ж тады, і англійская каралева Ганна? Сцяпан Батура, Ян Жахлівы, Цыкмун Ваза? Неяк яно не таго. Але, магчыма, існуе прэдэнт? Yury Tarasievich 22:21, 22 December 2006 (UTC)

Канешне, яно неяк не таго - згодны. З Аннай ўсё зразумела, але "Іаан" мне неяк падаецца вельмі цяжка вымаўляемым. Іаан Павел II, Іаан Камнін, Іаан Златавуст? --MaximLitvin 22:48, 22 December 2006 (UTC)
Іаан -- сапраўды, збегі галосных не наша рыса (гл., напр., допіс Сцяцка ў апошн. Нашым Слове). Але менавіта тут ёсць і добры прэцэдэнт (апостал Ян), і на нашым баку граматыка -- зліццё галосных. Па-за падобнымі лёгкімі выпадкамі, трэба, вядома, захоўваць напісанне. Yury Tarasievich 19:49, 23 December 2006 (UTC)
Але Ганну варта захаваць як перанікараваньне, бо шмат хто будзе шукаць менавіта так. Паглядзеў ва ўкраінскай гісторыяграфіі - пішуць і Ганна, і Анна прычым у акадэмічных выданнях. --MaximLitvin 11:14, 24 December 2006 (UTC)
Калі як перакірунак, то чаму не?.. Yury Tarasievich 21:31, 24 December 2006 (UTC)
Як Вы лічыце, ці дапушчальна некаторым Камнінам дадаць імёны па бацьку? У папяровых энцыклапедыях я гэткага не бачыў, але ж там няма праблем з аднолькавымі спасылкамі. Ці мо дадаваць гады нараджэння, каб ня блытаць аднолькавых? --MaximLitvin 23:11, 22 December 2006 (UTC)
А ўнутры самой дынастыі яны не мелі ніякіх дадатковых кваліфікатараў? Ну, як бывае 1-ы лорд Велінгтан? Дык тады -- чаму ж не?
Унутры няма, прынамсі нідзе ня згадваееца, мо ёсць нейкія мянушкі, або па тытулах адрознівалісь, але мне не траплялася на вочы. Але гэтым ўжо ня мне займацца - зараз пачаў азнаямляцца з новай тэмай, так што новыя артыкулы, калі будзе час, будуць пра Старажытны Кітай :))) --MaximLitvin 11:07, 24 December 2006 (UTC)
А наогул, хацелася б рэалізаваць, ды няма пакуль часу, каб на аднайменныя ключы выходзіў не "слуп са стрэлкамі", а адзін з артыкулаў, магчыма, нават выпадкова абраны, а іншыя аднайменныя каб віселі наверсе ў шыльдзе -- падобна як гэта робяць у англ. ВП, але без тамтэйшых "прэферэнцый" ("а калі вы хацелі прачытаць пра тое, то яно там"). Yury Tarasievich 19:49, 23 December 2006 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Ганна Камніна».