Размовы:Гжэгаж Схетына

Апошні каментар: 9 гадоў таму, ад удзельніка Дзяніс Тутэйшы

Спадар Уладзіслаў, чаму СхАтына? Па-польску ж ясна напісана, што СхЭтына. Ну ці Схетына, калі кіравацца практыкай бел. мовы. Аканне/яканне ёсць толькі ў даўно засвоеных словах. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:25, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Мне ўжо паднадакучвае цытаваць правілы. Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя. У польскай мове ўсе дыграфы (у нашым выпадку ch), за выключэннем dź, цвёрдыя. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:17, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Пане Уладзіслаў, а дзе сказана, што прозвішча Схетына славянскае па паходжанні? Яно можа быць нямецкім, венгерскім ці яшчэ якім. Таму найбольш слушным будзе Схетына. Ва ўсякім разе, на Ваш варыянт, пане Уладзіслаў, патрэбны крыніцы. Бо пакуль што, гэта вольная трактоўка БП2008. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:26, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Гэта трактоўка, якая ігнаруе зычныя ў беларускай мове (мой допіс ніжэй). Дыграфы польскай мовы гэта праблемы польскай мовы. Yury Tarasievich (размовы) 17:47, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Ну вось калі хто-небудзь дакажа, што прозвошча не славянскае, тады і будзе Схэ/етына. І ў чым трактоўка вольная? Я прывёў правілы беларускай мовы і ўзгадаў асаблівасці польскай мовы (мае словы можа пацвердзіць, напрыклад, п. 7 ТКП, які назвываецца «Кароткія звесткі аб гукавым складзе і графіцы польскай мовы», толькі не трэба разводзіць "ТКП для толькі для НП", таму што гэты дадатак апісвае саму польскую мову, а не спосабы транлітарацыі з яе на беларускую), але Вы іх ігнаруеце. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:51, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Не ведаю, што такое ТКП, відаць, чыясьці тэхналагічная дакументацыя? Паколькі тут не тэхнічны камітэт і не дзяржмаёмасць, то, сапраўды, да чаго тут дакументы, якія "даюць кароткія звесткі пра польскую мову"?

Таксама: прозвішча бярэцца з польскай, і там яно падпарадкоўваецца польскаму правапісу, адкуль бы ні ўзялося. Тут яно раптам таксама павінна слухацца польскага правапісу? Нонсэнс. Yury Tarasievich (размовы) 17:59, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Не, пане Уладзіслаў. Так не пойдзе. Прозвішчы са славянскай асновай - гэта толькі падмноства ўсіх прозвішчаў. Таму калі славянская аснова не відавочная, то менавіта славянскасць трэба даказваць, а не наадварот. І калі Вы гэтага не дакажаце, то прозвішча гэта мусіць перадавацца па агульных прынцыпах без усялякіх спасылак на славянскую аснову.
І пра ігнараванне: вось Вы, спадар Уладзіслаў, ігнаруеце ўсе довады іншых удзельнікаў, якія не кладуцца ў канву Вашага арыгінальнага супярэчлівага даследавання. Вам кажуць, што трэба крыніцы, а Вы даяце нейкія агульныя спасылкі на агульныя дакументы (некаторыя з якіх самі даволі спрэчныя, дарэчы), якія дапускаюць вольныя трактоўкі (прынамсі, у Вашым выкананні).
Таму, калі ласка, прывядзіце аўтарытэтныя крыніцы на само прозвішча. Бо інакш наша з Вамі абмеркаванне ператвараецца ў пустую спрэчку. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:14, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Схе- у кожным выпадку (п.6.3), і далей -тЫна або -цІна, згодна са слоўнікам (п.12.7). Лепей, вядома, захаваць -т-. Склад /хэ/ для літ. мовы не характэрны (няма ў прыкладах у Падлужны, Фанетыка...). Yury Tarasievich (размовы) 16:47, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

п.6.3 тычыцца яканна, тут жа няма і быць не можа. Акуль -цІна, калі польская літара «y» перадаецца выключна як «ы»? Можа склад /хэ/ для літ. мовы і не характэрны, але тут, у першым складзе перад націскам, яго і не будзе, бо адбываецца аканне паводле правіла, якое я вышэй прывёў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:51, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Вам кажуць пра склад /хэ/, якога не бывае. Склад /ха/ гэта не новы склад, а тое самае, але без націску. Yury Tarasievich (размовы) 17:59, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Дарэчы, п.12.7 кажа пра тое, што імёны і назвы МОГУЦЬ мяняць цвёрдасць/мяккасць зычных. Вось адкуль магчымасць для -ціна (тут ужо можна выбіраць, таму што няма слоўнікавага ўзору). Yury Tarasievich (размовы) 18:01, 6 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Гжэгаж Схетына».