Размовы:Гоман (група)
Апошні каментар: 7 гадоў таму, ад удзельніка Ohlumon у тэме Дзейнасць групы
Літаратура
правіцьСп. Ohlumon можаце, калі ласка, патлумачыць, што за выданне такое «Слава ― багацце», адкуль нібыта ўзяўся арт. С. Александровіча; «Рэвалюцыйныя народнікі Беларусі»? Ці Вы проста пераклалі старонку з РуВікі, не зазіраючы ў літаратуру?--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:00, 28 ліпеня 2017 (MSK)
- Пане Dzianis Niadbajla, я ніколі не перакладаю, ў рувікі мой артыкул. Там многа маіх артыкулаў, я пра яго забыўся. І ўжо не памятаю, як і што. Цяпер трошкі падправіў і выцягнуў. Так, зразумеў, паправіў, лепей так - Александровіч С. Х. Слова — багацце: Літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. — 414 с. І у мяне яна ёсць. Дзякую.--Ohlumon (размовы) 19:33, 28 ліпеня 2017 (MSK)
- Dzianis Niadbajla, калі нешта ў маіх артыкулах на ваш погляд не так, дык дайце знаць, памылкі могуць быць - я ж сам пішу, не перакладаю і тэксты не капірую.--Ohlumon (размовы) 20:51, 28 ліпеня 2017 (MSK)
- Я спытаўся, каб высветліць, што за выданне, а не з таемнай прыдзіркай падлавіць Вас. Дарэчы, пра капірайт. На маю думку, будзе правільна, калі сказы раздзела «Гісторыя стварэння» будуць спасылацца на арт. Александровіча ў ЛіМ за 1970 г. «Яны выдавалі «Гоман». Бо атрымалася, што Семашкевіч у сваёй працы выкарыстоўваў менавіта яго, калі пісаў свае 2 сказы (старонка 15) пра групу «Гоман». Дарэчы, а што за выданне «Рэвалюцыйныя народнікі Беларусі»? Нешта я такога ня памятаю. Да і ў электронным каталозе такога выдання няма. Гэта нейкая брашура?--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:04, 28 ліпеня 2017 (MSK)
Дзейнасць групы
правіцьПатрэбна неяк перафармуляваць сказ «Польскі даследчык прафесар Рышард Радзік, спасылаючыся на Вітольда Ёдку-Наркевіча, мяркуе, што рэдактарамі «Гоману» былі маладыя палякі», бо Р. Радзік, на 4 лістах працы якую Вы цытуеце, лічыць і рэдактараў і стваральнікаў групы і часопіса — беларусамі. І проста працытаваў Ёдку-Наркевіча, які напісаў «яе рэдактарамі былі маладыя палякі...».--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:02, 28 ліпеня 2017 (MSK)
- Угу, згодзен, жадаў прадставіць як бы польскі погляд. Але не вельмі атрымалася. Рышарда зняў. Ў спісу літаратуры застаецца.--Ohlumon (размовы) 07:00, 29 ліпеня 2017 (MSK)