Размовы:Гімн Расіі

Чаму б тэкст гімна не даваць спасылкай на рускае wiki-sources? Mienski 15:22, 12 Верасень 2007 (UTC)

+1. І наогул рабіць так з усімі песнямі (якіх няма ў вікісорсах - дадаваць самім). AntonBryl 15:26, 12 Верасень 2007 (UTC)
А чаму б яго тут не прывесці? Арыгіналы гімнаў існуюць ва ўсіх Вікіпедыях. Напрыклад, My Belarusy. Гэта нармальная энцыклапедычная інфармацыя, чаму ж яе ў БелВікі быць не павінна?--Alexander Amelchenko 15:27, 12 Верасень 2007 (UTC)
Напрыклад, я тут дваістай думкі. З аднаго боку, логіка падачы матэрыялу патрабуе вынасу крынічнай інфармацыі з энцыклапедычных артыкулаў. Таксама на карысць кажа тое, што вершы і песні кепска вярстаюцца, шмат белага месца. А калі трэба сказаць пра варыянты, то матэрыял наогул ператвараецца ў спагеці. Англійская тут не прыклад, бо там так, што сёння тэксты ёсць, а заўтра іх прымусова вынясуць у крыніцы.
З іншага боку, кожны новы моўны раздзел гэта асобны рахунак, асобныя шаблоны, асобнае ўсё. Ці не зашмат валтузні? Yury Tarasievich
Але ў гэтым канкрэтным выпадку ўсё, што нам трэба зрабіць, гэта даць спасылку на рускі раздзел Вікіпедыі, дзе тамтэйшыя аўтары будуць падтрымліваць тэкст гімна:) Mienski 18:24, 12 Верасень 2007 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Гімн Расіі».