Размовы:Гісторыя Візантыі

Хацелася б "паскардзіцца" на такую вікіфікацыю. Справа ў тым, што яна нават не дапамагае даводзіць артыкулы да неабходнага стану, а наадварот, замінае бачыць сутнасць:-/ Трэба рабіць спасылкі ці акуратней, ці зусім не рабіць, чым рабіць іх фармату "крыжакамі":/ Наколькі я разумею, гэта аўтаматызаваны скрыпт такое робіць? Mienski 07:33, 17 September 2006 (UTC)

Ну, скрыпт, вядома ж. Англійцам прасцей.
З іншага боку, не варта пакуль дужа непакоіцца пра канкрэтную форму вікіфікацыі, -- бо ўсё роўна пакуль амаль усё чырвонае, -- а лепей напрацаваць агульны суклёт (гэта як бы framework) інфармацыі, вызначыць "добрыя" узоры артыкулаў пра розныя тэмы, прыёмы структуравання інфармацыі. А каб рукамі ўсе такія рэчы (напр., нармалізацыя спасылак) вырабляць, няма чаго і думаць, гэта пазней трохі абавязкова будзе аўтаматызавана ці хоць бы паў-аўтаматызавана. Yury Tarasievich 08:04, 17 September 2006 (UTC)
Дарэчы, ці з гэтага эскізу зразумелая ідэя агульнага агляднага артыкулу, з выхадамі на артыкулы пра пад-перыяды і падзеі? Yury Tarasievich 08:04, 17 September 2006 (UTC)
Схема нармальная. Удалая. А што да спасылак: дык НЕ СТАЎЦЕ там дзе няправільныя спасылкі. Нават "пасля" будзе прасцей. ІМХО :) Mienski 09:23, 17 September 2006 (UTC)
Окей. Я дык гэта ўстаўляў, каб "справакаваць" пісанне... Yury Tarasievich 06:18, 18 September 2006 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Гісторыя Візантыі».