Размовы:Дадатак (інфарматыка)

Апошні каментар: 1 год таму, ад удзельніка Plaga med у тэме Тэрміналогія

Тэрміналогія правіць

Нельга, як раяць некаторыя крыніцы (напрыклад, артыкул К. Шчаснай), ужываць як адпаведнасць англійскага камп'ютэрнага тэрміна application (software) беларускі тэрмін "дадатак", бо ён не адказвае асноўнаму патрабаванню да тэрміна - "адпаведнасці лексічнага значэння тэрміна пазначанаму ім паняццю". Сучасныя камп'ютэрныя тэхналогіі арыентаваны на карыстальніка, на яго практычныя патрэбы, задавальняюць якія менавіта спецыяльныя камп'ютарныя праграмы (application). А аперацыйная сістэма і іншае сістэмнае праграмнае забеспячэнне ствараюць асяроддзе, у якім працуюць гэтыя камп'ютарныя праграмы. Таму разглядаць арыентаванае на карыстальніка праграмнае забеспячэнне дадаткам да аперацыйнай сістэмы - гэта не разумець сутнасць сучасных камп'ютэрных тэхналогій. Апроч таго, тэрімін application з'яўляецца базавым тэрмінам для ўтварэння многіх іншых: application processor, standalone application, application layer, якія, відавочна, не могуць перакладацца як дадатковы працэсар, аўтаномны дадатак, дадатковы узровень. Unomano (размовы) 11:41, 27 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

Цалкам згодны, пастараюся ў бліжэйшы час заняцца выпраўленнем гэтага непаразумення Plaga med (размовы) 18:43, 12 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Дадатак (інфарматыка)».