Размовы:Дзераўнянскі сельсавет

Апошні каментар: 4 гады таму, ад удзельніка Artsiom91 у тэме Недакладнасьці

Недакладнасьці правіць

  1. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хотаўскі сельсавет... 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хатаўскі сельсавет, а цэнтр сельсавета — у вёску Хатава... — Хутчэй за ўсё гаворка вядзецца толькі пра назву на расейскай мове. Напрыклад у ЭГБ (т. 3, с. 470; т. 6-1, с. 421) першы і другі Хатаўскі сельсавет згадваюцца як Хатаўскі сельсавет. Гэты ж факт пацьвярджае і АТУ РБ (с. 166). Таксама дзіўна, а чаму гісторыя сучаснага Дзераўнянскага сельсавету пачынаецца з утварэньня першага Хатаўскога сельсавету, а ня зь першага Дзераўнянскага сельсавету? Дзе тутака лёгіка?
  2. 27 сакавіка 1959 года да Мешыцкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзераўноўскага сельсавета, зноў утвораны Хотаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Хотава — Я калі першы раз прачытаў, адразу зразумеў, што тутака нейкая памылка, бо нічога незразумела. Перакладаю зьмест: да Мешыцкага сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага сельсавету і пры гэтым утвораны зноў Хатаўскі сельсавет. І? Што ўсё гэтае значыць? Якая залежнасьць? На самой справе быў зноў створаны Хатаўскі сельсавет шляхам аб’яданьня скасаваных Дзераўнянскага і Мешыцкага сельсаветаў (гл. АТУ БССР, т. 2, с. 257). Дарэчы, а тутака ўсё правільна. Толькі чаму тамака Дзераўноўскі сельсавет (Івянецкі раён), а тутака ўжо Дзераўнянскі сельсавет? --Ліцьвін (размовы) 17:41, 21 ліпеня 2019 (+03)Адказаць
Сапраўды, маецца невялікая блытаніна. Трохі пазней выпраўлю. Дзераўнянскі сельсавет і Дзераўноўскі сельсавет (Івянецкі раён) варта аб’яднаць у адзін артыкул, асобна стварыць паўнавартасныя артыкулы Хатаўскі сельсавет і Мешыцкі сельсавет. Наконт назваў Хатаўскі/Хотаўскі лепей пытаць у аўтара ( D.L.M.I. Bel), бо ў крыніцах стаіць АТУ БССР, і назва відавочна ўзята адтуль, толькі незразумела на якой мове. Увогуле, трансфармацыя назваў даволі звычайная рэч, таму змена Хотаўскі/Хатаўскі і Дзераўноўскі/Дзераўнянскі не выглядае дзіўнай, калі такія назвы ў розны час сустракаліся ў афіцыйных крыніцах. --Artsiom91 (размовы) 18:29, 21 ліпеня 2019 (MSK)Адказаць
АТУ БССР вядома на расейскай мове, бо на беларускай мове іх не існуе і не існавала ніколі. Таму я і прывёў спасылку на беларускамоўныя крыніцы. У беларускай мове незважаючы ад расейскай формы ўсё роўна атрымоўваецца назва Хатаўскі, таму афіцыйна і перайменавалі ў расейскай мове, каб усюды быў аднолькавы націск. --Ліцьвін (размовы) 19:11, 21 ліпеня 2019 (+03)Адказаць
Хай аўтар артыкула гэта пацвердзіць, пэўна ў яго былі падставы ў адным выпадку пісаць Хатаўскі, а ў другім Хотаўскі, калі па-руску абодна варыянты будуць аднолькавымі.--Artsiom91 (размовы) 19:45, 21 ліпеня 2019 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Дзераўнянскі сельсавет».