Размовы:Дэбальцэвэ

Апошні каментар: 9 гадоў таму, ад удзельніка J. C. Richter

Прабачце, але ці не павінны ён быць проста Дабальцава? Гэта ж славянская назва, дзе ўсё э павінны замяняцца на а.

Во: Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя. --J. C. Richter (размовы) 12:12, 22 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Назву, як я разумею, перакладалі паводле ТКП для ўкраінскіх назваў. --Artificial123 (размовы) 12:17, 22 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Ага, сапраўды, Вы маеце рацыю, гэта транслітарацыя не ўлічвае аканне, хоць я і не магу зразумець, як яны тлумачаць гэта супярэчанне: Пераход е ў а не адлюстроўваецца, паколькі захаванне ненаціскнога э ў словах іншамоўнага паходжання дапускаецца правіламі беларускай арфагафіі (па ПБАП пар.4), калі самі правілы гавораць зусім наадварот пра славянскія мовы. --J. C. Richter (размовы) 17:59, 22 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Гл. таксама Вікіпедыя:Форум/2014 #Ліставанне з Акадэміяй Навук Беларусі і Размовы:Горад Вінніца --JerzyKundrat (размовы) 18:17, 22 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Дзякую, сп. Ежы, я прапусціў частку гэтых абмеркаванняў. Мне не вельмі падабаецца рэалізацыя самой сістэмы, але ж сам крок да ўтварэння асабістых правілаў транслітарацыі, а не перацягвання ўсяго з рускай на свой манер з выпадковымі выключэннямі безумоўна заслугоўвае павагі. --J. C. Richter (размовы) 21:28, 22 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Дэбальцэвэ».