Размовы:Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё

Мо праўдзівей "Леклезі(ё/а?)", бо нашыя ж сябры заўсёды ідуць сваім шляхам, а я з НН назву браў. --Максім Л. 22:30, 10 Кастрычнік 2008 (UTC)

Не забывайцеся браць "сяброў" у лапкі. А наконт формы "ле Прозвішча", то яна не ў НН прыдуманая, а французскім жыццём -- падобныя рэчы там пішуцца як злітна, так і асобна. І ў нашай арф. традыцыі гэта перадаецца -- у БЭ 40 гадоў таму пісалі "ле Карбюзье".
Малая літара ў "ле" ў новых правілах таксама засталася. Yury Tarasievich 06:48, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)
На жаль, зараз не знаходжу гэтай памяткі, але ў франкаў толькі 2 (?) месцы для націску -- апошні склад і нейкі іншы. Yury Tarasievich 06:50, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)
Чаму ў лапкі, я іх люблю. Сумняваўся бо Ларошфуко (La Rochefoucauld), хаця цяпер я болей прагледзеў -- гэта нейкае выключэнне. --Максім Л. 08:48, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)
А сябры ўсе адно на сваім шляху, "лё Клезіё". І чамусьці пішуць "Жан-Мары" праз злучнік, а "Гюстаў" асобна, хаця для пошуку гэта ўсё адно. --Максім Л. 09:00, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)
Ну, магу сабе ўявіць абгрунтаванне, гэты калоквіум экспертаў -- "...а *я* за тое... а *я* за гэнае... а мая бабуля...". І сама канцэпцыя "перадачы як мага бліжэй да арыгінала" таксама варты экспанат, пасля "адвязкі" ад гучання польскай мовы (і з 6 галоснымі гукамі ў наяўнасці). Жыве, жыве пралетарская бурапеннасць у гэтым нескладаным пытанні -- транскрыпцыі.
А ў лапкі таму, што *вас* -- дык пэўна не любяць. :)) Yury Tarasievich 14:50, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)

Дарэчы, я зрабіў з правілаў-2008 PDF і HTML з правільнымі знакамі націску (можна і віксавы тэкст зрабіць таксама). Мяркую, гэта можна пакласці на адзін з нашых раздзелаў -- але які? Yury Tarasievich 14:50, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)

У Вікіцытатнік, напэўна, трэба туды ўсё з Вікікніг перанесці, а тамашні інкубарат закрыць наогул. А ўсёж-такі напішу я "Жан-Мары", бо так і ва фр.віксе і ўсюды. --Максім Л. 17:28, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)
А гэта і ёсць правільна. Праз злучок пішуцца, у т.л., "састаўныя... прозвішчы, імёны...". Yury Tarasievich 18:10, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)
А раздзеламі, думаю, кідацца не варта. Усялякія інструкцыі, методыкі і пад. цалкам дарэчна класці менавіта ў Кнігі. Yury Tarasievich 18:10, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)
Кхы-кхы, "Жан-Мары Гюстаў" vs "Жан-Мары-Гюстаў". --Максім Л. 19:24, 11 Кастрычнік 2008 (UTC)
Думаю, відавочна, што правіла пра "састаўныя імёны" не азначае, што састаўная частка распаўсюджвае сваю "састаўнасць" на ўсё імя. Састаўнае імя (частка) тут менавіта Жан-Мары, мяркуючы з тэксту. Yury Tarasievich 06:21, 12 Кастрычнік 2008 (UTC)

Прозвішча правіць

Для даведкі, у 2008 абаронены кандыдацкі дысер (аўтарэферат запісаў у Літаратуру), дзе прозвішча запісана Леклезіё. Гэта, напэўна, калька з рускай і нічога не змяняе ў літаратурнай традыцыі, але ў наяўнасці як факт. --Максім Л. 14:54, 15 лютага 2011 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё».