Размовы:Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Ашмяны)

Выправіў тое, на што меў пад рукою спасылкі. Пра драўляныя напрацягу амаль усёй гісторыі будынкі пакуль проста выдаліў. У хуткім часе мусіць выйсці наш з А.Н.Кушнярэвічам супольны артыкул пра гэты храм, тады будзе на што спаслацца і тады напішу больш падрабязна. Дарэчы, а адкуль у вас звесткі пра інвентар 1585? У сэнсе, антыфанар там сапраўды ўзгадваецца, але я ніколі не чуў, што за другую палову 20 ст. з гэтым дакументам нехта працаваў AntonBryl 23:37, 16 кастрычніка 2010 (UTC)

Запытайцеся на старонцы размоў удзельніка, напэўна, ён з нейкага энц. выдання гэта ўзяў, як і астатняе. Колькі ўжо прасіў крыніцы ставіць, усё дарма. --Максім Л. 07:23, 17 кастрычніка 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Ашмяны)».