Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Ашмяны)

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў у Старой Ашмяне (цяпер ускраек горада Ашмяны) з'явіліся на мяжы XIV і XV стагоддзяў.

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Руіны касцёла францысканцаў у Старой Ашмяне, 2020 г.
Руіны касцёла францысканцаў у Старой Ашмяне, 2020 г.
54°25′33,25″ пн. ш. 25°57′22,80″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ашмяны
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 14071822 гады
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першая згадка, якая з пэўнасцю звязаная з храмам у Старой Ашмяне, адносіцца да 1407 г., калі Войцех Манівід запісаў яму падданых у вёсцы Мірклішкі[1]. Захаваўся таксама дакумент 1497 г., якім пэўны Юрый Яновіч запісвае фундуш «да Блаславёнай Панны ў Старой Ашмяне да канвента братоў ордэну святога Францыска»[2]. Такім чынам згадкі ў літаратуры, пачынаючы з 19 ст., што кляштар заснаваны ў 1505 г. Аляксандрам Ягелончыкам, яўна памылковыя; праўдападобна, Аляксандр проста дадаткова фундаваў гэты кляштар. Пасля падзелу францысканскага ордэна ў 1517 Ашмянскі кляштар падпарадкоўваўся Літоўскай кантраце Польска-Чэшскай правінцыі францысканцаў канвентуальных[3]. У інвентары касцёла 1585 сярод кніг упамінаецца антыфанар (кніга літургічных спеваў) на пергаменце.

 
Касцёл у другой палове 19 стагоддзя

Найстарэйшыя часткі сучаснай руіны (ніжняя частка сцен ва ўсходняй палове храма) адносяцца да гатычнага стылю і з'яўляюцца рэштамі касцёла, узведзенага, праўдападобна, у кан. 15–пач. 16 ст.[4] Падчас вайны ў сярэдзіне 17 ст. драўляныя будынкі кляштара былі знішчаныя пажарам, але ў хуткім часе адноўленыя, а касцёл перароблены і патынкаваны. У 1812 касцёльны будынак быў часткова разбураны, у 1822 адбудаваны у стылі класіцызму. У 1845 кляштар закрыты, кляштарныя будынкі знішчаныя, а касцёл перароблены на склад, затым пашкоджаны ў войнах, у цяперашні час у руінах.

Зноскі

  1. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумент №46
  2. Ibid., Дакумент №448
  3. K. Kantak. Najważniejsze rękopisy franciszkańskie bibliotek wileńskich, Ateneum Wileńskie, 1928, 14.
  4. А. Кушнярэвіч, А. Брыль. Готыка ў Ашмянах, Бел. гіст. час. №10, 2010.

Спасылкі правіць