Размовы:Кітайскі юань

Назва непазнавальная, трэба вяртаць на юань--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:52, 2 ліпеня 2014 (FET)

Прабачце, але справа не ў пазнавальнасці, справа ў тым, што назва артыкула не адпавяла яе зместу. Жэньміньбі - гэта не проста афіцыйная назва валюты, а яе адзіная назва. А юань - гэта толькі адна з адзінак гэтай валюты. Ён больш ужываецца, таму што гаворка часцей ідзе пра курсы абмену, чым пра саму валюту, але гэта не значыць, што гэта адное і тое ж. Гэта то жа самае, каб калі ў артыкуле "тэрыторыя" мы б давалі апісанне квадратнага метра. Напрыклад, у тым жа Народным банку Кітая, усе цэны даюцца ў юанях, але размова пра ўзмацненне/паслабленне валюты ідзе толькі пра RMB. http://www.pbc.gov.cn/image_public/UserFiles/english/upload/File/%E4%B8%AD%E5%9B%BD%E9%87%91%E8%9E%8D%E7%A8%B3%E5%AE%9A%E6%8A%A5%E5%91%8A2014%E8%8B%B1%E6%96%87%E7%89%88.pdf --J. C. Richter (размовы) 14:32, 2 ліпеня 2014 (FET)
Справа менавіта ў пазнавальнасці, а не ў правільнасці ці афіцыйнасці назвы. Афіцыйная назвы павінны прыводзіцца ў самім артыкуле. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:46, 2 ліпеня 2014 (FET)
Гаворка пра пазнавальнасць можа ісці, калі мы выбіраем назву аднаго прадмету з некалькіх варыянтаў (горад Гуанчжоу або Кантон, Ганконг або Сянган), а не называем артыкул пра Беларусь Польшча, таму што пра яе ведаюць больш людзей. Тут справа ў змесце артыкула - ён пра сучасную валюту КНР, жэньміньбі, а не пра адзінку яе вымярэння, юань. Гэта два розных паняцця, якія нельга блытаць. Кітайскі юань выкарыстоўваўся як адзінка з 1835 (а вось жэньміньбі, канечне, не), у Рэспубліцы Кітай таксама грошы вымяраюць у кітайскіх юанях (але якія не маюць ніякага дачынення да жэньміньбі). Калі трэба артыкул пра юань, то трэба зрабіць асобны артыкул, як напрыклад, у РуВікі https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%AE%D0%B0%D0%BD%D1%8C_(%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0) --J. C. Richter (размовы) 22:30, 2 ліпеня 2014 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Кітайскі юань».