Размовы:Мікола Гусоўскі

Месца нараджэння невядома (ёсць і польскі варыянт), пісаў на лаціне, таму вызначыць чый ён паэт цяжка, а жыў ён і ў Польшчы, і ў Літве. --Максім Л. 19:31, 23 кастрычніка 2011 (UTC)

У самой паэме паэт пісаў, што паходзіць з Навагрудчыны. Безумоўна, хто ён ліцьвін ці паляк зараз не высветліш, але яго спадчына належыць у першую чаргу беларускай культуры. Зараз дам зноску, што ён беларускі паэт. --178.126.14.66 19:35, 23 кастрычніка 2011 (UTC)
Калі сам пісаў, то ў чым праблемы з выяўленнем месца нараджэння? Можа спынімся на «вялікалітоўскім», паводле месца нараджэння/падданства, бо на беларусаў у 15 ст. не знойдзем адназначных аўтарытэтных крыніц. --Максім Л. 20:02, 23 кастрычніка 2011 (UTC)
адну знайшоў. чым Вам не падабаецца, што беларускі? улічваючы, што крыніца прыведзена. --178.126.14.66 20:04, 23 кастрычніка 2011 (UTC)
Беларусі ў 15 ст. не было, прынамсі гэта была зусім іншая дэфініцыя. Беларусы ў 15 ст. таксама сумніўныя, некаторыя даследчыкі лічаць, што этнас ужо быў, некаторыя -- не быў. Факт у тым, што пры любых раскладах, літвіны (ці русіны) былі тады яшчэ не ў курсе, што яны беларусы. --Максім Л. 20:42, 23 кастрычніка 2011 (UTC)
так, тады беларусаў не было. Але творчасць Міколы Гусоўскага, як і Скарыны - скарбонка беларускай культуры. Таму і пішам - беларускі.--178.126.14.66 20:45, 23 кастрычніка 2011 (UTC)
Суб'ектыўна, дзелім не паводле месца нараджэння, падданства, мове твораў, а паводле чаго? Скарына, у гэтым выпадку, прасцей -- да старабеларускай культуры можна аднесці, і то ўмоўна, а Гусоўскі -- бадай да еўрапейскай. --Максім Л. 20:59, 23 кастрычніка 2011 (UTC)
Сп. Максім, прыводзьце крыніцы. --178.126.14.66 21:02, 23 кастрычніка 2011 (UTC)
Пане, у сапраўды аўтарытэтных крыніцах "нацыянальнасць" не будзе пазначаная. Пытанне метадалагічнае, наяўнасць/адсутнасць падобнага вызначэння нават будзе паказчыкам аўтарытэтнасці крыніцы. --Максім Л. 22:09, 23 кастрычніка 2011 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Мікола Гусоўскі».