Размовы:Палавое адхіленне

Скрыўленне? А па-руску як было? --MaximLitvin 10:22, 18 Сакавік 2008 (UTC)

Извращение--Аляксандр Сакалоў 10:23, 18 Сакавік 2008 (UTC)
"Извращение" у тутэйшым сэнсе трэба перакладаць як "ненармальнасць, парушэнне", некаторыя слоўнікі прапануюць "вычварэ/нне (н.р.)", таму лепей пераназваць ў "Се/эксуальная/е ненармальнасць/парушэнне/вычварэнне" -- гэта па-першае. Па-другое, у артыкуле няма нічога пра ненармальнасць/парушэнне/вычварэнне, хутчэй пра разнастайнасць :)), таму прапаную не пераназываць, а выдаліць. --MaximLitvin 16:50, 18 Сакавік 2008 (UTC)
О, змест змянілі -- можна пакінуць, але пераназваць абавязкова. Што думаеце? --MaximLitvin 18:03, 18 Сакавік 2008 (UTC)
У дадзеным кантэксце, напэўна, вычварэнне --Аляксандр Сакалоў 18:18, 18 Сакавік 2008 (UTC)
  • У бел. энц. выд. гэта называецца "палав · мі адхіленнямі", вычварэнне гэта размоўнае. Памяняць сэкс->секс таксама трэба — спачатку я думаў, што гэта ўжо памяняна ў акад. выд-ях, але не — нават у Плотнікава ў "Цяжкасцях" "секс". Yury Tarasievich 18:53, 18 Сакавік 2008 (UTC)
Але вымаўляецца яно усё адно як "сэкс"? --MaximLitvin 07:17, 19 Сакавік 2008 (UTC)
А хто вам гэта сказаў? Або дзе вы гэта пачулі? У расійскамоўных СМІ, або ў СМІ, падкручаныя на лад з-за іншай мяжы. :)) Гэта ўсё — не ўзоры беларускага вымаўлення; арфаэпічнай нормы такой — няма (або яна вельмі добра схаваная :)).
Далей і па-першае, ёсць цэлая гама адценняў, а галосны гук - беларуская фанема усё ж адзін (галосны гук Е). Па-другое, для беларускай мовы характэрная агульная ненапружанасць артыкуляцыі, што, у цэлым, выключае татальнае цвярдзенне зычных, якое і абумоўлівала б запіс варыянта фанемы праз "Э". Ужо не будзем узгадваць дыфтонгі, сплыло. Па-трэцяе, напружанае цвёрдае вымаўленне зычных назіраецца, як я ўжо казаў, менавіта ў расійскіх і расійскамоўных крыніцах, якія, на жаль, і дамінуюць у наш час. Yury Tarasievich 11:01, 19 Сакавік 2008 (UTC)
От ёмаё, значыць заўсёды непраўдзіва кажу, а ад сапраўднага вымаўлення мяне нават калатун б'е. --MaximLitvin 11:16, 19 Сакавік 2008 (UTC)
Але, пагадзецеся, гэта рэальная сённяшняя норма. А з арфаэпіяй для словаў-пазыкаў у нас наогул цяжка: здаецца, што Інстытут мовазнаўства (ці ёсць ён яшчэ?) не хоча чапаць гэтае далікатнае тэмы. Mienski 11:18, 19 Сакавік 2008 (UTC)
Гэта тое як рэальна кажуць (следам за расійскамоўнымі, а ёсць і дыялекты і г.д.). Але не кожнае рэальнае маўленне адразу замацоўваецца ў норме. З правапісам запазычанняў, колькі зразумеў, няма адзінай пазіцыі ў Інстытуту і Акадэміі Навук, змагаюцца прыхільнікі пакінуць усё як ёсць ("традыцыйнае, як у кніжках, напісанне") і прыхільнікі сістэматызацыі (хто падтрымліваў нябожчыка Падлужнага, раўнапраўнасць адносна "акання" і г.д.) Yury Tarasievich 11:58, 19 Сакавік 2008 (UTC)
І чаму "палавое", яўна што пол нікуды не адхіляецца, відаць гэта нейкае калькаванне з англійскай. --MaximLitvin 11:31, 19 Сакавік 2008 (UTC)
Гм. Бо датычыць палавых пытанняў? :) Yury Tarasievich 11:58, 19 Сакавік 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Палавое адхіленне».