Размовы:Старабеларуская мова

Апошні каментар: 6 месяцаў таму, ад удзельніка Probery у тэме Стараўкраінская мова

Антось, мова сапраўды называецца дадаткова "стараўкраінскай", бо на той час не было падзелу на беларускую і ўкраінскую. Я па-чалавецку разумею жаданне "вярнуць гістарычна законную назву", але не магу гэта прыняць ТУТ. Mienski 13:57, 14 October 2006 (UTC)

Падправіў для яснасці. Спадзяюся, revert edit-ы не працягнуцца. Mienski 14:18, 14 October 2006 (UTC)
Я нічога не збіраюся "законна вяртаць", аднак назва "стараўкраінская" падаецца мне неаб'ектыўнай. А каб не гуляцца ў вяртанкі я крыху пазней папраўлю тое-сёе і надам назве "ст-укр" яе належнае месца (зразумела, не ў пачатку артыкула, а ў заўвагах). -- Antos’ Kazmyarchuk 15:43, 14 October 2006 (UTC)
А то і зусім прыбяру. -- Antos’ Kazmyarchuk 15:48, 14 October 2006 (UTC)
Што Вы маеце на ўвазе "пазней"? Хочаце зрабіць нешта за спінамі іншых? Цікава... Не чакаў... Mienski 09:39, 15 October 2006 (UTC)
Я ўжо зрабіў, калі ты не заўважыў -- Antos’ Kazmyarchuk 10:00, 15 October 2006 (UTC)
Калі ласка, перафразуйце хаця б тэкст з Кампендыуму. Mienski 10:59, 15 October 2006 (UTC)
Месцамі я так і рабіў. -- Antos’ Kazmyarchuk 12:33, 15 October 2006 (UTC)

Калегі, зірніце ўсё ж у англійскі en:Belarusian language. Туды пайшло нямала працы (і грошай на кніжкі :)), менавіта каб высвятліць такі во моманты. Yury Tarasievich 07:24, 16 October 2006 (UTC)

Зірнуў. Не разумею толькі, чаму Ruthnian не падыходзіць для англійскае назвы... Mienski 07:53, 16 October 2006 (UTC)
Пачытаў. Секцыю пра назву трэба пашырыць. -- Antos’ Kazmyarchuk 07:56, 16 October 2006 (UTC)
  • Калегі, яшчэ раз заклікаю не паўтараць ужо зробленае, а проста вярнуць (перакласці) сюды тэкст en:Old Belarusian. Там і назвы, там і дэнамінацыя, і Станг, і тэорыі. Yury Tarasievich 19:41, 12 Верасень 2007 (UTC)


Аб тэрміне "Русінская мова" правіць

Лічу непатрэбным рабіць перанакіраванне сюды з запыту "Русінская мова". Зараз пад такой назвай шырока вядомая іншая мова, да таго ж і не адна. Для старабеларускай мовы хопіць і запыту "Рутэнская мова". Іначай давядзецца "разрываць" у Вікіпедыі і назву "Руская мова" - паміж старабеларускай і той мовай, што сёння называецца рускай у самой сабе і ў афіцыйнай норме беларускай мовы, дый сучаснымі русінскімі мовамі таксама, і рабіць "неадназначнасць". --ПАЦАВАЦА (размовы) 23:32, 20 снежня 2013 (FET)

Дяржауная мова Польшы правіць

Вось цікава, гэта толькі я бачу, чытаючы дакументы 14-16 стагоддзя, што гэта і адна з дзяржаўных моў Польшчы? І не толькі ў зносінах з ВКЛ. Ды і абсурдная думка про тое што ў Польшчы да 15 стагоддзі пісалі толькі на латыні. Польскіх вучоных можна зразумець. Яны, па першае, мусіць, не бачаць адрозненняў мовы "паноў рады" Польшчы і Літвы. А па-другое, гэта ім не хочацца бачыць. Першае адносіцца і да рускіх вучоных. А ў беларускіх вучоных (якія ведаюць і беларускую мову) якая прычына гэтага не бачыць? 46.56.206.198 00:07, 16 студзеня 2023 (+03)Адказаць

Стараўкраінская мова правіць

Гэтая мова таксама мае права называцца стараўкраінскай. называць яе толькі старабеларускай — тое самае, што калі б украінцы казалі, што яны адзіныя русіны, бо толькі іх тэрыторыі былі ўключаны ў склад рускіх зямель пры абмеркаванні Рэчы Паспалітай трох народаў (тэрыторыі Беларусі не ўваходзілі у складзе рускіх зямель). Гэта маскоўскі наратыў называць гэтую мову толькі старабеларускай. гэта спроба прынізіць украінцаў. Probery (размовы) 17:41, 10 верасня 2023 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Старабеларуская мова».