Размовы:Субацкі сельсавет

Апошні каментар: 4 гады таму, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Памылкі

Памылкі правіць

Зьвярніце ўвагу на be-tarask:Абмеркаваньне шаблёну:Ваўкавыскі раён. --Ліцьвін (размовы) 17:55, 2 жніўня 2019 (+03)Адказаць

Аб’яднаньне розных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у адзіныя артыкулы і не стварэньне асобных артыкулаў пра гэтыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінкі вядзе да блытаніны і непаразуменьня. Вось напрыклад мы маем Субацкі сельсавет. У ім згадваецца Гняздоўскі сельсавет з цэнтрам у Гнязьдзе (сучасная вёска Гнезна). Пры гэтым мы маем артыкул пра Гнезнаўскі сельсавет, у якім нават ня згадваецца пра тое, што Гнезна ўжо была адміністрацыйным цэнтрам у пэрыяд 1954—1959. Калі зараз арыентавацца толькі на гэтыя артыкулы, то ўзьнікае адчуваньне, што Гняздо і Гнезна — гэта зусім розныя населеныя пункты. Відавочнае непаразуменьне. Я ўжо не кажу пра поўную блытаніну з датамі стварэньня і скасаваньня. Яшчэ паўбяды, калі ўсе гэтыя неверагодныя рэчы адбываюцца толькі ў вашым разьдзеле, але, на жаль, гэтую ж блытаніну вы пераносіце і ў wikidata. І ўсё гэтае адбываецца нават нягледзячы на тое, што ў вас нейкім чынам усё ж дзейнічае эсэ Вікіпедыя:Адміністрацыйны падзел Беларусі. Вытрымка адтуль: «Аднак, у складаных выпадках, як правіла калі сельсаветы неаднаразова пераймяноўваліся, скасоўваліся, аб’ядноўваліся і падзяляліся (што было звязана са зменай адміністрацыйнага цэнтра), замест аднаго артыкула ствараюцца асобныя артыкулы». Усё ж я лічу, што ва ўнармаваньні артыкулаў і іх зьместу трэба арыентавацца на такія грунтоўныя даведнікі, як АТУ БССР, АТУ РБ, ГССМ. Тым больш Вікіпэдыя — гэта электронная энцыкляпэдыя і таму яна таксама павінна прытрымлівацца энцыкляпэдычнага стылю. --Ліцьвін (размовы) 20:15, 2 жніўня 2019 (+03)Адказаць

Дык артыкулы і ствараюцца на падставе АТУ БССР, АТУ РБ, якія стаяць у крыніцах. З Гнездаўскім сельсаветам проста атрымалася непаразуменне, бо аўтар не зразумеў, што Гнездава=Гнезна (або не знайшоў на гэта крыніц). У цэлым артыкулы ствараюцца згода з Вікіпедыя:Адміністрацыйны падзел Беларусі, проста трэба выправіць адзін гэты складаны выпадак, дзе аўтар памыліўся. Наконт wikidata, то там трэба рабіць як мага больш элементаў, ствараць асобныя для кожнай назвы і для кожнага адрэзку існавання (як мне здаецца, там не дапускаецца сітуацыя, калі адзінка была скасавана, а потым зноў створана).--Artsiom91 (размовы) 18:50, 3 жніўня 2019 (+03)Адказаць

Таксама назіраецца блытаніна з датай 2/20 кастрычніка 1959 году. Зноў жа глядзіце be-tarask:Абмеркаваньне шаблёну:Ваўкавыскі раён. --Ліцьвін (размовы) 14:42, 3 жніўня 2019 (+03)Адказаць

Я ўвогуле прытрымліваюся меркавання, што дастаткова пазначаць толькі год (магчыма, месяц і год) для дат стварэння/перадачы сельсаветаў, бо і нарматыўных актаў выпускаецца некалькі, і сілу яны атрымоўваюць у розны час, і проста па факце змяненне адміністрацыйнага падзелу ажыццяўляецца не за адзін дзень. Аднак, вядома, ў кожнай сітуацыі лепей разабрацца, таму карысна будзе сабраць падобныя пытанні і накіраваць у рэдакцыю даведнікаў.--Artsiom91 (размовы) 18:50, 3 жніўня 2019 (+03)Адказаць
Падыход да датаў я дэталёва растлумачыў у be-tarask:Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел#Дата скасаваньня. Таму фактычна зараз гэтае пытаньне вырашанае. --Ліцьвін (размовы) 00:28, 5 жніўня 2019 (+03)Адказаць
Сам падыход цалкам добры, аднак проста для канкрэтнага выпадку цяжка высветліць, ці некалькі дат ідуць ад розных дат нарматыўных актаў, ці гэта проста памылка ў энцыклапедыях і даведніках.--Artsiom91 (размовы) 17:40, 5 жніўня 2019 (+03)Адказаць
Так, згодзен. --Ліцьвін (размовы) 02:21, 7 жніўня 2019 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Субацкі сельсавет».